Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады не абмяркоўвалі сытуацыю зь ліцэем за круглым сталом
12:56, 08/08/2003

7 жніўня ў менскім Доме літаратара адбылося паседжаньне “круглага стала”, прысьвечанага сытуацыі вакол Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Гэтае мерапрыемства было арганізаванае газэтай “Народная воля”. Як адзначыў вядучы паседжаньня, галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч, на “круглы стол” не прыйшоў ні адзін з прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, уключаючы парлямэнт, Міністэрства адукацыі й камітэт адукацыі Менгарвыканкаму.

На думку Сярэдзіча, сытуацыя вакол ліцэю мае вялізнае значэньне для беларускай нацыянальнай сьвядомасьці. “Чым скончыцца гісторыя зь ліцэем, тым і завяршыцца гісторыя беларускай нацыянальнай сьвядомасьці”, -- падкрэсьліў рэдактар.

Як паведаміў заснавальнік ліцэю Ўладзімер Колас, другі дзень будынак навучальнай установы ачэплены АМАПам і ў яго ня могуць патрапіць нават выкладчыкі. “Такім чынам, акцыя па ліквіадцыі ліцэю, як мяркуюць улады, выходзіць на апошні этап. Аднак мы захавалі салідарнасьць і будзем працягваць дзейнасьць ліцэю, бо грамадзтва адчувае вострую неабходнасьць у такім вальналюбывым асяродку. У сытуацыі, калі ўлады не забясьпечваюць нармальныя ўмовы для дзейнасьці беларускага нацыянальнага ліцэю, мы самі павінны стварыць такія ўмовы. І калі нас вымушаюць займацца паліыткай, мы ёй зоймемся”, -- падкрэсьліў Колас.

На думку намесьніка дырэктара ліцэю Лявона Баршчэўскага, рашэньне аб яго закрыцьці мела палітычны характар. “У адваротным выпадку варта было б падрыхтаваць будынак, кадры, статут і праграмы Менскага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю”, -- сказаў Баршчэўскі. Ён выказаў закляпочанасьць захаванасьцю ўнікальнай ліцэйскай бібліятэкі, фонды якой дазваляюць атрымоўваць выдатную гуманітарную адукацыю. Баршчэўскі падкрэсьліў, што нават адлічаныя па непасьпяховасьці год таму навучэнцы сёлетнім годам ўсе паступілі ў ВНУ.

Прадстаўнік бацькоўскай рады Анатоль Шэршнеў назваў ліквідацыю ліцэю “дыскрымінацыяй беларусаў па моўных і нацыянальных прызнаках”.

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў назваў дзеяньні ўладаў "сыстэмнай русыфікацыяй і дэнацыяналізацыяй". На думку пісьменьніка, барацьба за ліцэй "павінна набыць маштабы агульнанацыянальных дзеяньняў, падобных абароне Куропатаў у 2001-2002 гадох, бо без беларускай культуры зьнікае пэрспэктыва нацыянальнай дзяржаўнасьці". Уладзімер Арлоў паведаміў, што ў яго новай кнізе "Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя XX стагодзьдзя" будзе старонка, прысьвечаная дзейнасьці Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа.

Тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі лічыць, што ліцэй зьяўляецца сумленьнем беларусаў і таму павінен існаваць пры любых умовах, няхай нават за межамі краіны, перадае БелаПАН.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: