Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дамоўленасьць аб эмісіі рубля – «прамежкавая»
10:32, 08/08/2003

Прамежкавымі назвалі ў Нацбанку Беларусі дамоўленасьці кіраўнікоў галоўных банкаў Расеі й Беларусі пра тое, што дзьве краіны могуць ажыцьцяўляць рублёвую эмісію прапарцыйна свайму аб’ёму ВУП у агульным аб’ёме “саюзнай дзяржавы”.

“Гэта пакуль праект Пагадненьня, да якога прыйшлі ў час абмеркаваньня кіраўнікі цэнтральных банкаў дзьвюх краінаў”, -- сказаў карэспандэнту РІА “Новости" прэс-сакратар Нацыянальнага Банку Беларусі Міхаіл Журавовіч і дадаў, што ВУП Беларусі складае 3,5 адсоткі ад ВУП Расеі.

Паводле яго, дакумэнт будзе абмяркоўвацца на паседжаньні беларуска-расейскай працоўнай групы, якую ачольваюць старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч і віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, а затым у “саюзным урадзе”.

Паводле яго, Расея ў любым выпадку будзе кантраляваць працэс эмісіі валюты пасьля таго, як Пагадненьне аб увядзеньні расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку набярэ моц з 1 студзеня 2005 году. “Ніхто ня дасьць бескантрольна праводзіць эмісію грошай, у любым выпадку гэта будзе кантралюемы працэс”, -- сказаў Журавовіч.

Журавовіч лічыць, што расейскі рубель можа стаць агульнай валютай па безнаяўных разьліках ужо з чацьвёртага кварталю сёлетнега году.

“Расейскі рубель пры гэтым застанецца замежнай валютай на тэрыторыі Беларусі”, -- сказаў прэс-сакратар Нацбанку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: