Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павал Селін перакананы, што НТВ няма за што выбачацца перад беларускімі ўладамі
14:51, 08/08/2003, Валер Каліноўскі, «Радыё Свабода»

Сёньня апошні дзень тэрміну, адведзенага на закрыцьцё прадстаўніцтва расейскай тэлекампаніі НТВ ў Беларусі. Рашэньне аб ліквідацыі карпункта прыняў урад Беларусі месяц таму, аднак кіраўніцтва кампаніі дагэтуль ня выдала загад на ліквідацыю свайго менскага прадстаўніцтва, спадзяючыся дамовіцца зь беларускімі ўладамі. Аднак падрыхтоўка да скасаваньня ранейшага рашэньня ўраду наконт карпункта НТВ замарудзілася пасьля таго, як Лукашэнка зноў вярнуўся да гэтай тэмы на прэс-канфэрэнцыі з удзелам рэгіянальных журналістаў з Расеі:

Лукашэнка: “Здымачная група НТВ на чале з тым самым журналістам ажыцьцяўляе аб’езд Беларусі па пэрымэтры і здымае ўсякі бруд. Дзесьці памыйку, дзесьці п’янага мэханізатара ці камбайнэра, дзесьці на Нарачы непрыглядны выгляд. Усё гэта за 4–5 дзён тайна здымаецца. Ну, гэта яны думаюць, што гэта тайна. Нам гэта стала вядома, думаю, ладна, здымайце”.

Пасьля гэтай заявы Лукашэнкі ўсе зрухі ў перамовах аб аднаўленьні дзейнасці НТВ ў Беларусі спыніліся, ва ўрадавых структурах падрыхтоўку новай пастановы апэратыўна замарозілі. І на сёньня, як паведаміў прэсавы сакратар прэм’ера Мікалай Тоўсьцік, ніякага новага рашэньня наконт прадстаўніцтва НТВ няма.

Павал Селін тым часам абверг усе абвінавачаньні Лукашэнкі на свой адрас:

-- Я нічога ня езьдзіў, не здымаў, мабыць, мы проста з Вадзімам Фефілавым падобныя, ён пабачыў, што карэспандэнт у акулярах, а Вадзім Фефілаў рабіў сюжэт аб пачатку масавай ідэалягізацыі ўсіх бакоў жыцьця ў Беларусі. Не ведаю, што яму там падалося, але гэта ўсе адгаворкі, абсалютна зразумела, што Аляксандар Рыгоравіч выкарыстаў чарговы раз расейскі эфір і адразу ж забыў пра гэта. Гэтага і варта было чакаць.

Павал Селін кажа, што ніхто з журналсітаў НТВ не здымаў сьметнікі ці п’яных мэханізатараў у Беларусі, ён упэўнены, што Лукашэнка адмыслова не пайшоў на кампраміс. Хаця кампанія НТВ і зацікаўленая ў асьвятленьні гарачых навінаў зь Беларусі, ніхто не даваў Лукашэнку абяцаньняў, што пра яго далей будуць паведамляць больш паблажліва.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: