Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Віцебшчыне абвастраецца праблема беспрацоўя
12:51, 08/08/2003, БДГ

За сем месяцаў сёлетнега году ў Віцебскай вобласьці статус беспрацоўнага атрымалі больш за 23 тысячы чалавек, а запрасілі на працу прадпрыемствы і арганізацыі толькі 4 тысячы адмыслоўцаў. Дапамога па беспрацоўі павялічаная ў сярэднем да 22 тыс. рублёў, што ў 10 зь лішком разоў меней за сярэдні заробак. Колькасьць зваротаў у мясцовыя органы ўлады з просьбай аб аказаньні матэрыяльнай дапамогі павялічылася ў параўнаньні зь леташнім годам шматразова.

Як паведамляе БелаПАН, адмыслоўцы абласнога ўпраўленьня статыстыкі і аналізу зьвязваюць гэты рост з імклівым павелічэньнем колькасьці стратных суб’ектаў гаспадараньня, якія зараз складаюць амаль 56% іх агульнай колькасьці. Так, у прамысловасьці зафіксавана больш за 170 такіх прадпрыемстваў, у сельскай гаспадарцы - каля 400, а ўсяго паводле статыстычных справаздачаў іх амаль - 1000. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году рост стратнасьці ў эканоміцы вобласьці дасягнуў 9,5%. Пратэрмінованая запазычанасьць склала 60% агульнай сумы крэдытаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: