Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У той час як ва ўсіх былых рэспубліках СССР за дзесяць зь лішкам гадоў іх незалежнасьці скульптурную ленініану дэмантавалі ці музэіфікавалі, увекавечваючы сваіх нацыянальных герояў, у Беларусі ўсё робяць наадварот. Вунь у Чэрыкаве зараз зьбіраюць народныя ахвяраваньні на помнік правадыру сусьветнага пралетарыяту. Прычым з савецкім апломбам. Мясцовы афіцыйны друк пэрыядычна інфармуе грамадзянаў пра тое, як пасьпяхова ідзе працэс.
У панядзелак, 11 жніўня, Чарльз Тэйлар павінен пакінуць пасаду прэзыдэнта Лібэрыі, як абяцаў. У гэта хочацца верыць, хаця верыцца зь цяжкасьцю. Ён быў гнілым наростам на целе гэтай маленькай заходнеафрыканскай краіны з трохмільённым насельніцтвам, ліпучкай, супэрклеем, як называлі яго суграмадзяне за маніякальнае нежаданьне разьвітвацца з уладаю."Нарост" доўга спрабавалі сарваць суседнія дзяржавы Афрыкі, ЗША і ўнутраная апазыцыя. І ён нібыта паддаўся ціску.
Уладзімер Пуцін выказаўся за неабходнасьць у самы бліжэйшы час закрыць пытаньне аб увядзеньні адзінай валюты “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі. Як паведаміў прэзыдэнт Расеі на сустрэчы ў Крамлі з чальцамі ўраду, ён некалькі дзён таму размаўляў з прэзыдэнтам Беларусі. Паводле Пуціна, абодва лідэра дасягнулі дамоўленасьці вызначыць дату сустрэчы, каб канчаткова закрыць пытаньне аб увядзеньні адзінай валюты.
8 жніўня Дэпартамэнт па ахове гістарычна-культурнай спачыны й рэстаўрацыі Міністэрства культуры загадаў камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму спыніць усе віды працаў у Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Легендарны камандантэ выспы Свабоды, нястомны мачо, перакананы марксіст, адзін з галоўных ворагаў Амэрыкі -- усё гэта і яшчэ шмат іншага -- Фідэль Кастра. На яго рабілі замах бесконцую колькасьць разоў, але ён умудраўся не атрымаць ні драпіны. Ён увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэсу як самы паламяны аратар -- яго знакамітая прамова цягнулася 27 гадзінаў. Мы прывыклі ўяўляць яго як бескарысьлівага змагара за свабоду кубінскага народа, абыякавага да славы й раскошы. Але зачараваныя ім жанчыны й шматлікія незаконнанароджаныя дзеці зусім іншага меркаваньня пра 77-гадовага камандантэ...
Новы прадмет – асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы -- пачнуць выкладаць у другім сэмэстры. Над яго зьместам, паводле афіцыйнай інфармацыі, працуюць “лепшыя творчыя калектывы”. У тэрміновым парадку ствараюцца падручнікі й мэтадычныя дапаможнікі. Дзяржчыноўнікі заклікаюць грамадзкасьць не хвалявацца і абяцаюць, што “прамыўкі мазгоў у духу савецкіх часоў” ня будзе. Апанэнты ўлады ня вераць.
У далёкія савецкія часы часопіс "Крокодил" пэрыядычна праходзіўся па публікацыях заходняй прэсы, абагульняючы "паток хлусьні на Савецкі Саюз" пад назвай "Мэйлі эмэйл". Такім чынам, савецкія сатырыкі выкарыстоўвалі прымаўку "Мели, Емеля - твоя неделя", пераконваючы суайчыньнікаў у тым, што ўсё, што пішуць на Захадзе -- суцэльная хлусьня. Пераемнасьць відавочная. За апошні час колькасьць публікацыяў, якія крытыкуюць унутрырасейскую палітычную сытуацыю, заўважна павялічылася. Вось некоторыя зь іх, апублікаваныя з пачатку жніўня: "Расея страціла свой аўтарытэт" (Berliner Zeitung), "Тэракт у Маздоку абвяргае словы Пуціна" (Liberation), "На прыцэле крытыкі - пракуроры Расеі. Іх абвінавачваюць у нядбайнасьці, некампэтэнтнасьці й карупцыі" (Die Welt), "Расейская палітыка разрадкі ў Чачэніі зьяўляецца фарсам" (Die Tageszeitung), "Страх перад тэрорам становіцца характэрнай рысай жыцьця ў Расеі" (Frankfurter Rundschau), "Чачэнія: Вайна без правілаў" (Sueddeutsche Zeitung).
Першы намеснік старшыні Цэнтрабанку Расеі Алег Вьюгін патлумачыў, як будзе ажыцьцяўляцца грашовая эмісія пасьля пераходу Расеі й Беларусі на адзіную валюту. Насуперак паведамленьням зь Беларусі, расейскія рублі па-ранейшаму будзе друкаваць толькі Банк Расеі.
Ужо блізкі “час Ч”-- момант, калі беларускія ўладальнікі легкавых аўтамабіляў будуць забавязаныя ўносіць плату за праезд па дарозе М1/Е30 Брэст - Менск - мяжа Расейскай Фэдэрацыі. Дэпартамэнт “Белавтодор” намерваецца “вырашыць гэтае пытаньне” да канца 2003 году. Да канца году мы даведаемся, колькі будзем плаціць за праезд па “алімпійцы". У “Белавтодоре” мяркуюць, што аўтамабілісты будуць плаціць на кожным пункце пропуску, разьмешчаным на “алімпіцы”, 1000 рублёў. Няшмат, але трэба ўлічыць, што шэраг аўтаўладальнікаў зьдзяйсьняе рэгулярныя паездкі праз усю кріану, а пунктаў спагнаньня дарожных пошлінаў на самай жывой і ўпарадкаванай трасе чатыры -- у Фядзьковічах, Коласава, Крупках і Рэдзьках.
Прыемная навіна для беларускіх аўтааматараў! Пошліны на аўтамабілі замежнай вытворчасьці, якія ўвозяцца на тэрыторыю нашай краіны, з 1 жніўня 2003 г. не зьмяніліся. Як мы і меркавалі ў матэрыяле "Пошліны на іншамаркі: нашыя апасеньні ня маюць пад сабой глебы?!", апублікаваным у мінулым нумары "ЧС", чуткі аб павышэньні кошту “растаможкі” не пацьвердзіліся. Праўда, хацелася б удакладніць...
У Беларусі ў першае паўгодзьдзе сёлетнега году рэалізацыя піва зьмешылася на 13,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году да 5649,7 тыс.дал, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. У тым ліку ў чэрвені сёлетнега году рэалізавана 1154,2 тыс.дал піва, што складае 89,5% да чэрвеня леташнега году.
Днямі зьявілася інфармацыя пра тое, што фінансісты Расеі й Беларусі дамовіліся друкаваць расейскія рублі ў Беларусі. З гэтай мэтай у саюзнай дзяржаве было нібыта вырашана стварыць два эмісійныя цэнтры. Рашэньне надзяліць Менск правам друкаваць расейскія рублі для саюзнай дзяжавы выклікала магутны водгук у расейскіх СМІ. Аднак міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Герман Грэф адмовіўся пацьвердзіць, што такое рашэньне мела месца. Ад Цэнтрабанку Расеі камэнтараў не паступала.
Беларусі з патрабаваньнем спыніць ганьбаваньне над старымі габрэйскімі могілкамі ў Горадні. На мінулым тыдні больш за 300 рэлігійных габрэяў прынялі ўдзел у дэманстрацыях каля беларускіх амбасадаў у Лёндане й Брусэлі. На гэтым тыдні такія акцыі пройдуць ля беларускіх прадстаўніцтваў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
43% прадпрыемстваў гораду Магілёву зьяўляюцца стратнымі, прычым скараціць іх колькасьць пакуль ніяк не ўдаецца. Пра гэта карэспандэнту «Союз-инфо» паведамілі ў прадстаўніцтве Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Менску.
Закладаем у мясарубку 1 кг мяса, добра перакручваем, дадаем спэцыяў -- і ў выніку атрымоўваем 700 грамаў каўбасы. Старанны гаспадар даўноў спыніў бы такі эканамічна бессэнсоўны і маральна небясьпечны экспэрымэнт. Штосьці такое з году ў год паўтараецца ў айчыннай сельскай гаспадарцы. Але беларускія ўлады, як у свой час бурлакі на Волзе, працягваюць цягнуць лямку калгасна-саўгаснай сельскай гаспадаркі. І не таму, што яны вераць у калектыўную ўласнасьць і цэнтралізаванае плянаваньне.
Крэдыт у 120 млн. эўра намерваецца прадаставіць Беларусі Лібійскі арабскі замежны банк. Пра гэта ў суботу паведаміў беларускі тэлеканал ОНТ. Паводле яго, праект крэдытнага пагадненьня, якое заключаецца пад гарантыі беларускага ўраду, ужо ўхвалены на вышэйшым узроўні і гатовы да падпісаньня. Плянуецца, што крэдыт будзе заключаны тэрмінам на 5 гадоў пад 3,5% гадавых. Згодна папярэдніх дамоўленасьцяў, лібійскі банк «перавядзе адразу ўсю суму, прызначаную для фінансаваньня дзяржаўных выдаткаў заёмшчыка». Пры гэтым лібійскі бок прадастаўляе адтэрміноўку пагашэньня асноўнай пазыкі на 1 год.
Сальда замежнага гандлю Беларусі ў студзені-чэрвені сёлетнега году, паводле папярэдніх дадзеных, склалася адмоўным у памеры $550,5 млн. Пра гэта "Интерфаксу" паведамілі ва ўрадзе рэспублікі. У студзені-траўні 2003 году адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі дасягнула $250,5 млн.
"Украіне сёлета хопіць свайго хлеба, калі трэба, то мы і беларусам дапаможам”. Пра гэта БелаПАН заявіў кіраўнік гандлёва-эканамічнай місіі амбасады Ўкраіны ў Беларусі Мікалай Лазаровіч, камэнтуючы некаторыя выказваньні беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі 8 жніўня на нарадзе пра ход жніва.
Анатоль Байдачны стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Як піша газэта «Спорт-экспресс», на гэтай пасадзе ён заменіць Эдуарда Малафеева, які пайшоў у адстаўку 24 чэрвеня пасьля паразы ад аўстрыйцаў у адборачным матчы чампіянату Эўропы зь лікам 0:5. Раней у прэсе актыўна абмяркоўвалася магчымасьць прызначэньня на гэтую пасаду Алега Раманцава. Розныя выданьні паведамлялі, што на пасаду галоўнага трэнера яго нібыта запрашае Аляксандар Лукашэнка. Дэбют Байдачнага на новай пасадзе чакаецца 20 жніўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану.