Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінкультуры забараніла рамонт будынку Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю
12:07, 11/08/2003, БДГ

8 жніўня Дэпартамэнт па ахове гістарычна-культурнай спачыны й рэстаўрацыі Міністэрства культуры загадаў камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму спыніць усе віды працаў у Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

У акце агляду гістарычна-культурнай каштоўнасьці - будынку №21 па вуліцы Кірава ў Менску – гаворыцца, што свавольныя працы праводзяцца без дазволу дэпартамэнту, чым парушаецца артыкул 50 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны". Старшыню камітэту па адукацыі Міхаілу Ціценкову прадпісана спыніць усе віды рамонту ў будынку, атрымаць у Мінкультуры пісьмовы дазвол на правядзеньне адпаведных працаў, зарэгістраваць у дэпартамэнце забавязак па ахове помніка архітэктуры, а таксама заключыць дамову аб назіраньні за гістарычна-культурнай спадчынай з навуковым кіраўніком аб’екту, галоўным архітэктарам-рэстаўратарам УП "Праектрэстаўрацыя" Ларысай Панамаровай.

8 жніўня яна ўручыла гэтае прадпісаньне начальніку кіраваньня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Валерыю Турко і будаўнікам і папярэдзіла іх аб тым, што невыкананьне яго патрабаваньняў цягне за сабой адказнасьць згодна арт. 94 закону "Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны".

У інтэрвію БелапАН Панамарова адзначыла, што “праекту правядзеньня рамонтных працаў, узгодненаму й зацьвержанаму ў шэрагу інстанцыяў, павінны папярэднічаць навуковае вывучэньне і інжынэрнае абсьледаваньне будынку на прадмет яго аварыйнага стану”. Прычым, паводле Панамаровай, для правядзеньня перадпраектных пошукаў і праектных працаў установа павінна мець адпаведную ліцэнзію. “Да таго часу, пакуль ня будзе зацьверджаны праект правядзеньня рамонту, будаўнікі ня маюць права прыступаць да яго”, -- падкрэсьліла Панамарова.

Разам з тым, як патлумачыла БелаПАН намесьнік дырэктара ліцэю па адміністартыўна-гаспадарчай часткі Тамара Жыліч, адмыслоўцы інстытута “Белжылпраект” не знайшлі будынак у аварыйным стане і прапануюць абмежавацца рамонтам інжынэрных камунікацыяў. Акрамя таго, паводле яе, любы рамонт будынку ня можа быць прызнаны законным да таго часу, пакуль ён не перададзены з жылога ў нежылы фонд Менгарвыканкаму.

Тым часам ліцэісты і іх бацькі ўвесь час знаходзяцца ля ўваходу ў недаступны для іх будынак навучальнай установы, які ахоўваецца міліцыяй. Яны зьбіраюць у мінакоў подпісы супраць ліквідацыі ліцэю. На асфальце і стальных брамах ліцэйскай агароджы зьявіліся дзясяткі надпісаў каляровымі мялкамі, якія сьведчаць пра імкненьне навучэнцаў і іх бацькоў адстаяць навучальную ўстанову.

Заснавальнік ліцэю Ўладзімер Колас ня вылючае працягу дзейнасьці ліцэю за межамі Беларусі. У інтэрвію БелаПАН ён адзначыў, што”насамрэч былі падманнымі запэўваньні ўладаў аб завяршэньні рамонту будынку да 1 верасьня”. Рамонт будынку, які, паводле У.Коласа “знаходзіцца ў стане акупацыі”, ён назваў “чыстай аванцюрай”. “Калі ўлады не памяняюць сваё рашэньне, мы будзем навучаць дзяцей на вуліцы, а з дапамогай камітэту абароны ліцэю -- ствараць нармальныя ўмовы навучаньня й змагацца за вяртаньне будынку навучальнай установы й нашай маёмасьці”, -- сказаў У.Колас. Паводле яго, не выключаецца “яго часовае перасоўваньне за межы Беларусі”.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: