Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тищенко стонал, вскрикивал, закрывался руками,
пытался ползти в угол, но везде его доставали
эти косолапые, проворные сапоги, с хрястом
врезающиеся в живот, грудь, в лицо. Владимир Сорокин, «Падеж»
Час адпачынкаў у разгары, – беларусы пераможна занялі свае месцы на градах лецішчаў, выдзіраючы траву і акучваючы маленькія ўчасткі, засеяныя бульбай. Тыя, хто пабагацей, разьмесьціліся па пляжах паўднёвых марэй і ў каютах круізных ляйнэраў. Толькі кіраўнік дзяржавы, пазбаўлены магчымасьці пакідаць краіну, езьдзіць па Менску, раздражняючы пробкамі аўтааматараў, што засталіся ў сталіцы, і прыдумваючы новыя экстрэмальныя забавы для зьнясіленых застойным сумам беларусаў.
"Мы падыйшлі да той рысы, калі трэба прымаць канчатковае рашэньне: або так, або інакш" - так у панядзелак ахарактарызаваў сытуацыю з увядзеньнем адзінай валюты Расеі Ўладзімер Пуцін. Гэтая заява прагучала дастаткова раптоўна – апошнія месяцы Крэмль падкрэсьлена ніяк не камэнтаваў свае адносіны зь Беларусьсю. У панядзелак зацішша было спыненае: Пуцін намерваецца ў бліжэйшую будучыню сустрэцца з Лукашэнкам і вырашыць, ці варта далей працягваць гульні ў адзіную валюту.
У славутую эпоху Аляксандра I князь Пётар Вяземскі сказаў аднойчы выдатную фразу: "У Расеі ўсё таямніца — і нічога не сакрэт". Магчыма, сказаў ён гэта пасьля таго, як пра павадку 1824 году, сьведкамі якой былі 400 тысячаў жыхароў расейскай сталіцы, напісалі газэты ўсёй Эўропы, апрача... Пецярбургу. Фадзей Булгарын з гэтай нагоды пры Мікалаі I злаваўся: "Хто б мог падумаць, што для зьмяшчэньня навіны пра град, засуху, ураган павінен быць дазвол міністэрства ўнутраных справаў? Ад гэтага пэрыядычныя выданьні страцілі сваю займальнасьць, бо выдаўцы абавязаныя аббегаць усе міністэрствы і часта без посьпеху, каб надрукаваць некалькі старонак, зусім адмаўляюцца ад зьмяшчэньня айчынных навінаў...”
Жонка зьніклага ў 1999 годзе экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі Вольга Захаранка, якая пражывае ў эміграцыі ў Нямеччыне, зьвярнулася 11 жніўня зь лістом да міністра юстыцыі Беларусі. Яна просіць адазваць зыск аб ліквідацыі праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", кіраўнік якой зьяўляецца прадстаўніком яе сям’і на радзіме.
Цэнтрабанк РФ будзе выступаць у якасьці адзінага эмісійнага цэнтру пры ўвядзеньні рубля як адзіна законнага плацёжнага сродку на тэрыторыі Расеі й Беларусі. Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам першы намесьнік міністра фінансаў РФ Аляксей Улюкаеў па выніках паседжаньня расейска-беларускай працоўнай групы па падрыхтоўцы міжурадавага пагадненьня па ўвядзеньні адзінай валюты. Такім чынам, Улюкаеў абверг ранейшае паведамленьне аб магчымасьці стварэньня двух эмісійных цэнтраў саюзнае дзяржавы. Згодна дакумэнту, рубель як адзіны законны плацёжны сродак на тэрыторыі Беларусі павінен быць уведзены з 1 студзеня 2005 году.
Учора прэзыдэнт Уладзімер Пуцін правёў традыцыйную для панядзелка сустрэчу з чальцамі ўраду. Галоўная навіна – прэзыдэнт заявіў, што надыйшоў момант ісьціны ў расейска-беларускай інтэграцыі. Ён запатрабаваў ад віцэ-прэм’ера Аляксея Кудрына хутчэй падпісаць аб’яднаўчае пагадненьне. Учора ж праект быў гатовы і ўзгоднены зь Менскам.
Калі расейскія газэты пісалі пра трыюмфальнае зьяўленьне Аляксандра Лукашэнкі ў этыры праграмы “Личный вклад” на НТВ, практычна паўсюль гучала думка пра тое, што сёлетняе лета й восень – ідэальны час для спробы другога паходу на Крэмль. Яшчэ год таму, калі любоў расейцаў да свайго прэзыдэнта была няхай ужо ня столькі гарачай, але ўсё яшчэ дастаткова роўнай, Лукашэнка зь яго прэтэнзіямі на прастол выглядаў бы адкрыта лішкавым. Але зараз, пісалі расейскія газэты, калі ў Расеі назіраюцца ўсе прызнакі двуладзьдзя, а прэм’ер Міхаіл Касьянаў пачынае ўласную прэзыдэнцкую кампанію, правадыр славянаў можа быць вельмі актуальным як трэцяя сіла, не замешаная ў крамлёўскіх інтрыгах.
Прыхільнікі беларускай апазыцыі нядоўга знаходзіліся ў аптымізме адносна таго, што яна нібыта стала аб’ядноўвацца. Як гэта было ўжо ня раз, на сьвет вылезьлі знаёмыя сымптомы старой хваробы беларускіх апазыцыянэраў – няўменьне ці нежаданьне дамаўляцца. У агуле, слушныя словы па-ранейшаму разыходзяцца з справамі. Гаворка ідзе аб пагадненьні аб каардынацыі дзеяньняў паміж пяцьцю палітычнымі апазыцыйнымі партыямі (Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамадой, Беларускай партыяй працы, Партыяй Беларускага народнага фронту, Партыяй камуністаў Беларускай) і дэпутацкай групай “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў. Яны дамовіліся праводзіць сумесныя акцыі для дэмакратызацыі выбарчага кодэксу, супрацьдзейнічаць намерам Аляксандра Лукашэнкі падоўжыць свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, а таксама каардынаваць працу ў час наступных парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў. Але нядоўга музыка іграла...
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар у панядзелак афіцыйна пайшоў у адстаўку. Як перадае тэлеканал CNN, Чарльз Тэйлар у прысутнасьці некалькіх афрыканскіх лідэраў перадаў уладу віцэ-прэзыдэнту Мазэсу Блаху і ад’ехаў з аэрапорту Манровіі на самалёце, дасланым нігерыйскімі ўладамі.
У студзені-чэрвені 2003 году Беларусь заняла першае месца па тэмпах інфляцыі сярод краінаў СНД - 14,5%. Расея ў гэтым рэйтынгу заняла трэцяе месца з паказчыкам 7.9%, яна саступіла Беларусі і Таджыкістану (8.2%). Пра гэта сьведчаць дадзеныя, распаўсюджаныя Статыстычным камітэтам СНД. Далей ідуць Малдова (індэкс спажывецкіх коштаў за 6 месяцаў вырас на 7.8%), Армэнія (6.8%), Украіна (4.6%), Кыргызстан (2.5%), Грузія (2.4%), Казахстан (2.3%) і Азэрбайджан (0.5%). Дэфляцыя не зафіксаваная ні ў адной з краінаў СНД. Дадзеныя па Туркмэністану і Узбекістану не прадстаўленыя.
Мэханізм паставак імпартовай прадукцыі ў Беларусь будзе істотна адкарэктаваны. Міністэрства эканомікі падрыхтавала адмысловы сьпіс тавараў і паслугаў, дазволам на рэалізацыю якіх будзе займацца міністэрская камісія. Папярэдне ў пераліку 150 розных найменьняў прадукцыі, аднак сьпіс будзе расьці. Падобныя захады ў міністэрстве тлумачаць клопатам пра айчыннага вытворцу. Незалежныя эканамісты бачаць у новых, больш жорсткіх эканамічных захадах жаданьне любой цаной ратаваць ад банкруцтва стратныя беларускія прадпрыемствы.
Пратэстанскія цэрквы ў Беларусі заўважна ўзмацнілі грамадзкую актыўнасьць і сталі дастаткова рэзка апаніраваць уладам. Хто штурхае пратэстантаў на масавыя пратэсты? Адказаць на гэтае пытаньне дапамагае агляд той дастаткова пасьлядоўнай палітыкі, што праводзіцца беларускім кіраўніцтвам адносна гэтай канфэсіі апошнія некалькі гадоў.
Здароўе дзяцей у Беларусі пагаршаецца з кожным годам, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчыцкага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Ірына Ваніловіч. “Дактары-пэдыятары ў паніцы ад таго стану здароўя дзяцей, якое назіраецца ў апошні час, -- падкрэсьліла адмысловец. -- У падлеткавым узросьце зь цяжкасьцю ўдаецца знайсьці абсалютна здаровага дзіцёнка”. На яе думку, гэтаму ёсьць шмат прычынаў, у тым ліку тыя нагрузкі, якія маюць дзеці ў школе, паведамляе БелаПАН.
Менскія ўлады натыкнуліся на, верагодна, нечаканую для іх гатоўнасьць уладальнікаў шапікаў адстойваць сваё права на працу, ня вырашыліся прыступіць да гвалтоўнай лівідацыі прадпрыемстваў дробнарозьнічнага гандлю з 1 жніўня, але зрабілі больш жорсткімі правілы іх дзейнасьці.
Распараджэньне падняць закупачныя кошты на малако-мяса беларускаму прэзыдэнту давялося паўтараць неаднойчы. І ў пятніцу іх падвысілі. Не ў два разы, як меркавалася, а ў паўтары, і не на мяса-малако, а пакуль толькі на малако, якое закупаецца ў насельніцтва (зараз кошт за літар вырас да 300 рублёў). Як распавялі “Комсомолке” ў Менсельгасхарчы, у бліжэйшы час вырастуць і закупачныя кошты на мяса. Але самі куплянікі гэтага заўважыць не павінны – па загаду прэзыдэнта цэньнікі ўсіх падвышэньняў павінны застацца ранейшымі. Маўляў, за рост коштаў разьлічыцца гандаль і перапрацоўчыя заводы.
На час жніва прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў падвысіць дысцыпліну і забараніў праводзіць буйныя мерапрыемствы, “якія маюць сацыяльна-палітычнае адценьне". Завяршыць уборку сельскагаспадарчых культур загадана да 1 верасьня. Акрамя таго, вырашана прымацоўваць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў да калгасаў-банкрутаў.
Скандальнае прызначэньне - па загаду Мінкульта – дырэктарам «Песьняроў» саліста ансамблю Валерыя Скаражонка выклікала абурэньне ў астатніх удзельнікаў калектыву. Алею ў агонь падлілі камэнтары намесьніка міністра культуры Барыса Лазукі, які дзеяньні свайго ведамства назваў толькі спробай «навесьці парадак у ансамблі», які «не выконвае плян, грошы не зарабляе». Асаблівае абурэньне чыноўніка выклікае дысцыпліна ў калектыве - яна «развалілася настолькі, што няма словаў».
Сёньня амэрыканскай кампаніі Detroit Brewing павінны падаць дакумэнты пра ход рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту ў броварную галіну Беларусі. Размова ідзе пра стварэньне на базе бабруйскага заводу "Дедново" Беларускай броварнай кампаніі.