Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амэрыканскі інвэстар стаміўся чакаць рашэньні беларускіх уладаў 10:29, 12/08/2003, «Финансовые известия», фота IREX/Promedia
Сёньня амэрыканскай кампаніі Detroit Brewing павінны падаць дакумэнты пра ход рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту ў броварную галіну Беларусі. Размова ідзе пра стварэньне на базе бабруйскага заводу "Дедново" Беларускай броварнай кампаніі.
Рада дырэктараў кампаніі павінна вырашыць лёс праекту, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Detroit-Belarus Brewing Company LLC у Беларусі Сяргей Левін. Рашэньне аб стварэньні з амэрыканскай кампаніяй ЗАТ "Беларуская броварная кампанія" прынятае ў верасьні леташнега году сходам акцыянэраў "Дедново" і ўхвалена Магілёўскім аблвыканкамам. Інвэстар пагаджаўся пагасіць пазыкі "Дедново" перад бюджэтам і па выплаце заробнае платы і плянаваў рэканструяваць завод цягам трох гадоў, прыступіць да выпуску піва ў эўрабутэльках, ПЭТ-тары, бляшанках і кегах.
Аднак вакол зьдзелкі разгарэліся спрэчкі. Апанэнты абураліся правядзеньнем ацэнкі "Дедново" балянсавым, а не рынкавым мэтадам, што прывяло да заніжэньня яго кошту. Два месяцы праект праходзіў комплексную дзяржаўную экспэртызу, якая зьяўляецца абавязковай толькі для праектаў, якія атрымалі дзяржпадтрымку. Яшчэ чатыры месяцы кампанія чакала вынікаў экспэртызы – яны аказаліся станоўчымі. Паводле Левіна, "каманда адмыслоўцаў стамілася чакаць рашэньня, афіцыйная пазыцыя па праекце не агучаная". Пра гэта паведамляе ІА "Экопресс".