Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замежныя пастаўкі – толькі з дазволу адмысловай камісіі
12:04, 12/08/2003, Ігар Карней, «Радыё Свабода»

Мэханізм паставак імпартовай прадукцыі ў Беларусь будзе істотна адкарэктаваны. Міністэрства эканомікі падрыхтавала адмысловы сьпіс тавараў і паслугаў, дазволам на рэалізацыю якіх будзе займацца міністэрская камісія. Папярэдне ў пераліку 150 розных найменьняў прадукцыі, аднак сьпіс будзе расьці. Падобныя захады ў міністэрстве тлумачаць клопатам пра айчыннага вытворцу. Незалежныя эканамісты бачаць у новых, больш жорсткіх эканамічных захадах жаданьне любой цаной ратаваць ад банкруцтва стратныя беларускія прадпрыемствы.

Падрабязны сьпіс непажаданай для паставак у Беларусь прадукцыі зьявіцца ў блізкім часе. Адна з кіраўніц дэпартамэнту гандлю Міністэрства эканомікі Людміла Чэглік паведаміла, што да канца жніўня пастанова павінна быць прынятая. Каго найперш яна будзе тычыцца?

(Чэглік: ) “У пералік патрапілі тавары, якія вырабляюцца ў нашай краіне, але аналягі якіх імпартуюцца, і складаюць нядобрасумленную канкурэнцыю. Таму гэта тычыцца і індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў, якія ажыцьцяўляюць закупы коштам сродкаў рэспубліканскага бюджэту, бюджэтных і пазабюджэтных фондаў (уключна з інавацыйнымі), зьнешніх дзяржаўных пазыкаў, а таксама, калі яны ўдзельнікі праграмаў, зацьверджаных прэзыдэнтам ці ўрадам. Таму ў дадзеным выпадку пад рэгуляваньне трапляюць усе юрыдычныя асобы, незалежна ад формы ўласнасьці, і індывідуальныя прадпрымальнікі”.

Ініцыятыва абгрунтоўваецца інтарэсамі айчынных таваравытворцаў. Аднак, калі прадукцыя беларускіх вытворцаў пры невысокай якасьці дасягнула міжнародных коштаў, фактычная забарона на права эканамічнай альтэрнатывы шмат каго зьдзіўляе. Вось што кажа доктар эканамічных навук, прафэсар Барыс Жаліба:

(Жаліба: ) “Найперш, гэта чарговае адступленьне да адміністратыўнага рэгуляваньня эканомікі — тады як для гэтых мэтаў існуюць рынкавыя рэгулятары, прыкладам, мытныя пошліны. Па-другое, гэта пазбаўленьне канкурэнцыі айчынных вытворцаў, якія канчаткова закансэрвуюцца ў сваіх тэхналёгіях, далёкіх ад сучаснага ўзроўню. Па-трэцяе, пакупнік пазбаўляецца права выбару якасных тавараў. Праблема павінна вырашацца праз кошты — калі выраб менш якасны, ён, адпаведна, і таньнейшы. А ўвогуле, сам намер сьведчыць пра агульны кепскі стан нашай эканомікі. Таму, я лічу, гэта грубая памылка з боку ўраду і галіновага міністэрства”.

Разам з арганізацыямі, маёмасьць якіх цалкам знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці, існуюць прадпрыемствы зь невялікай доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Дагэтуль лічылася, што яны распараджаюцца “ўласнымі сродкамі”. Паводле новых правілаў гандлю, дзяржава будзе вырашаць, на якія мэты гэтыя грошы выдаткоўваць. Гаворыць Людміла Чэглік:

(Чэглік: ) “Калі прадукцыя патрапіла ў пералік, прадпрыемства, якое жадае ажыцьцявіць закуп і прыцягвае да тэндэру прэтэндэнта, які прапануе замежны тавар, павінна зьвярнуцца з адпаведнымі матэрыяламі ў камісію, і патлумачыць: чаму неабходна набываць нямецкія зернеўборачныя камбайны “Кейс”, а ня “Гомсельмаш” ці растоўскі “Дон”? Гэтае жаданьне павінна быць аргумэнтавана эканамічнымі і тэхнічнымі крытэрамі. Толькі тады камісія можа даць “дабро” на ўдзел прэтэндэнта ў тэндэры”.

Пакуль у пераліку тавараў і паслугаў, дазвол на пастаўкі якіх, магчыма, ужо ад верасьня будзе даваць адмысловая камісія, паўтары сотні найменьняў. Гэта прадукцыя лёгкай прамысловасьці, машынабудаваньня, папяровыя і гумавыя вырабы, калійныя ўгнаеньні, шэраг будаўнічых пазыцыяў (найперш, цэмэнт), мэдычная тэхніка, нават дзіцячыя цацкі. Ад пачатку Міністэрства эканомікі прапаноўвала пакінуць па-за канкурэнцыяй толькі складанатэхнічную прадукцыю, але на ўзроўні ўраду вырашана не абмяжоўвацца асобнымі сфэрамі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: