Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Здароўе дзяцей у Беларусі пагаршаецца з кожным годам
11:59, 12/08/2003, БДГ

Здароўе дзяцей у Беларусі пагаршаецца з кожным годам, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчыцкага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Ірына Ваніловіч. “Дактары-пэдыятары ў паніцы ад таго стану здароўя дзяцей, якое назіраецца ў апошні час, -- падкрэсьліла адмысловец. -- У падлеткавым узросьце зь цяжкасьцю ўдаецца знайсьці абсалютна здаровага дзіцёнка”. На яе думку, гэтаму ёсьць шмат прычынаў, у тым ліку тыя нагрузкі, якія маюць дзеці ў школе, паведамляе БелаПАН.

Паводле выконваючай абавязкі загадчыцы аддзяленьнем гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Міністэрства аховы здароўя Іны Таракан, па выніках 2002 год паказчыкі захворваемасьці ў дзяцей да 14 гадоў упершыню ў жыцьці ўстаноўленым дыягназам пераўзышлі паказчыкі 1993 году на 34,6%, у падлеткаў - на 26,2%. У структуры захворваемасьці за мінулы год асноўнае месца займалі захворваньні органаў дыханьня (70,5%). Акрамя таго, павялічылася колькасьць дзяцей, якія адносяцца да спэцыяльнай мэдычнай групы па фізычным выхаваньні: у 2001 годзе - 2,1%, у 2002 годзе - 3,7%. З кожным годам, адзначыла адмысловец, пагаршаюцца вынікі абсьледаваньня асанкі і вастрыні зроку вучняў. На яго думку, пагаршэньне зьвязанае зь неадпаведнасьцю мэблі і асьвятленьня ў клясах санітарна-гігіенічным стандартам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: