Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейцы прызначылі дату страты незалежнасьці Беларусі -- 1 студзеня 2005 году 10:28, 12/08/2003
Цэнтрабанк РФ будзе выступаць у якасьці адзінага эмісійнага цэнтру пры ўвядзеньні рубля як адзіна законнага плацёжнага сродку на тэрыторыі Расеі й Беларусі. Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам першы намесьнік міністра фінансаў РФ Аляксей Улюкаеў па выніках паседжаньня расейска-беларускай працоўнай групы па падрыхтоўцы міжурадавага пагадненьня па ўвядзеньні адзінай валюты. Такім чынам, Улюкаеў абверг ранейшае паведамленьне аб магчымасьці стварэньня двух эмісійных цэнтраў саюзнае дзяржавы. Згодна дакумэнту, рубель як адзіны законны плацёжны сродак на тэрыторыі Беларусі павінен быць уведзены з 1 студзеня 2005 году.
"Эмісію будзе ажыцьцяўляць Цэнтрабанк РФ", - падкрэсьліў першы намесьнік міністра.
Ён паведаміў, што на паседжаньні працоўнае групы пагадненьне аб увядзеньні рубля на тэрыторыі “саюзнай дзяржавы” “нарэшце было ўзгодненае, і ў тэксьце дакумэнту больш не засталося ніводнага пункту, які б выклікаў бы пярэчаньні расейскага ці беларускага боку”.
Зараз дакумэнт павінен быць падпісаны на ўзроўні ўраду РФ і Банку Расеі і ўраду Беларусі і Нацыянальнага банку рэспублікі.
Улюкаеў паведаміў, што курс абмену беларускіх рублёў на расейскія пакуль не ўстаноўлены. Гэта будзе зроблена ў прамежку паміж падпісаньнем міжурадавага пагадненьня і пачаткам 2005 году.
Тэрміны абмену беларускіх рублёў на расейскія таксама пакуль не ўстаноўленыя, паведаміў Улюкаеў. Аднак паралельнага хаджэньня дзьвюх валютаў на тэрыторыі Беларусі ня будзе, падкрэсьліў ён. "З 1 студзеня 2005 году ў Беларусі будуць хадзіць толькі расейскія рублі", - сказаў ён.