Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь зноў лідэр інфляцыі й росту коштаў 12:04, 12/08/2003, «AK&M»
У студзені-чэрвені 2003 году Беларусь заняла першае месца па тэмпах інфляцыі сярод краінаў СНД - 14,5%. Расея ў гэтым рэйтынгу заняла трэцяе месца з паказчыкам 7.9%, яна саступіла Беларусі і Таджыкістану (8.2%). Пра гэта сьведчаць дадзеныя, распаўсюджаныя Статыстычным камітэтам СНД. Далей ідуць Малдова (індэкс спажывецкіх коштаў за 6 месяцаў вырас на 7.8%), Армэнія (6.8%), Украіна (4.6%), Кыргызстан (2.5%), Грузія (2.4%), Казахстан (2.3%) і Азэрбайджан (0.5%). Дэфляцыя не зафіксаваная ні ў адной з краінаў СНД. Дадзеныя па Туркмэністану і Узбекістану не прадстаўленыя.
Як харчовыя, так і нехарчовыя тавары ў I паўгодзьдзе больш значна падаражэлі ў Беларусі - адпаведна на 14.1% і на 9%. Кошты на паслугі хутчэй за ўсё расьлі ў Таджыкістане (на 38.8%) і Беларусі (на 22%). У першым выпадку такі рост быў абумоўлены галоўным чынам рэзкім падаражэньнем электраэнэргіі і сецявога газу - на 220% і 47.2%, у другім - электраэнэргі на 45.1%, сецявога газу на 37.2% і ацяпленьня на 34.8%.