|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Адпачынак расстрэльных «алігархаў» 12:20, 12/08/2003, Спэцпраект NKS Тищенко стонал, вскрикивал, закрывался руками, пытался ползти в угол, но везде его доставали эти косолапые, проворные сапоги, с хрястом врезающиеся в живот, грудь, в лицо. Владимир Сорокин, «Падеж» Час адпачынкаў у разгары, – беларусы пераможна занялі свае месцы на градах лецішчаў, выдзіраючы траву і акучваючы маленькія ўчасткі, засеяныя бульбай. Тыя, хто пабагацей, разьмесьціліся па пляжах паўднёвых марэй і ў каютах круізных ляйнэраў. Толькі кіраўнік дзяржавы, пазбаўлены магчымасьці пакідаць краіну, езьдзіць па Менску, раздражняючы пробкамі аўтааматараў, што засталіся ў сталіцы, і прыдумваючы новыя экстрэмальныя забавы для зьнясіленых застойным сумам беларусаў. У чым Беларусь падобная да цывілізаванага сьвету, дык тым, што грамадзяне краіны, якія маюць болей грошай, могуць сабе больш дазволіць. Напрыклад, яны могуць хадзіць па харчы не ў ўнівэрсам “Цэнтральны”, а ў гастраном “Preston”, дзе тыя самыя харчы можна набыць у паўтара-два разы даражэй і, адпаведна. адчуць сябе чалавекам багатым і незалежным. Яшчэ можна адрозьніцца вячэрамі не ў рэстарацыях, што набілі аскоміну, кшталту “Журавінкі” ці “Гішпанскага кутка”, а ў закрытым “Стралковым клюбе”. З клюбнай картай багаты беларус можа ня толькі смачна паесьці, але і падзіравіць павешаны замест мішэні партэт ненавіснага палітычнага дзеяча ці чыноўніка міністэрства, які бярэ непамерную плату за свае сьціплыя паслугі. Ёсьць яшчэ тэма адзеньня, якое найбольш яскрава дэманструе дабрабыт грамадзяніна. І размова ідзе не пра добры ангельскі ці італійскі строй, банальны ў сваім кансэрватызьме. Сёньня, каб адрозьніцца, трэба надзець яркія чырвоныя красоўкі, коштам ад трохсот даляраў, ці кракадзілавыя пантофлі з закручанымі дагары насамі. Гэта, вядома, выглядае ня вельмі эстэтычна, але такая атрыбутыка дае неабходны акцэнт, які адрозьнівае багатага беларуса. Але, галоўнае адрозьненьне багатага беларуса, вядома не ў вопратцы, ежы ці наяўнасьці клюбнай карты. Галоўныя адрозныя прызнакі беларускага “алігарха” -- гэта яго дом і аўтамабіль. Дом неабавязкова павінен шакіраваць сваёй веліччу, як, напрыклад, чатырохпавярховы дом сёньняшняга лідэра прафсаюзаў Леаніда Козіка. Але, павінен адрозьнівацца добрым густам і дарагавізнай матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве. Пажадана каб быў басейн ці фантан, а таксама спартовая пляцоўка, якая падрэсьлівае слабасьці ўладальніка. Зараз аўтамабіль. Рэкамэндаваны колер – чорны ці срэбны; салён – скура, вокны – таніраваныя, марка – «не Mercedes». Mercedes у Беларусі не гарантуе бясьпекі. Дакладней, ён гарантуе адносную бясьпеку толькі аднаму чалавеку ў краіне, які, у сваю чаргу, не гарантуе бясьпеку ўладальнікам самага якаснага нямецкага аўтамабілю. Прычына – адсутнасьць належнай адукацыі кіраўніка дзяржавы ў аўтамабільнай сфэры. У час яго маладосьці па назвах адрозьніваліся толькі савецкія аўтамабілі, а ўсе замежныя называліся адным словам – Mercedes. Правесьці лікбез з кіраўніком краіны не хто з чыноўнікаў не адважыўся, і той з шчырай упартасьцю лічыць Mercedes самым дарагім аўто ў сьвеце. Нягледзячы на незвычайныя посьпехі у павелічэньні капіталаў, узровень бясьпекі беларускіх “алігархаў” у апошнія гады увесь час падаў. Сёньня ён, як ніколі, блізкі да нулю. Прычынай таму сталі ня толькі аўтамабілі Mercedes, але і элемэнтарная чалавечая зайздрасьць. Спачатку бізнэсоўцам зайздросьціў сам Аляксандар Лукашэнка, скалечаны галодным дзяцінствам; затым да яго падключыліся чыноўнікі, яія ня маюць магчымасьці распараджацца накрадзеных капіталам; а сёньня зайздрасьць авалодала абсалютнай бальшынёй насельніцтва, зьнясіленых галечай і адсутнасьцю пэрспэктываў. Нянавісьць да беларускага бізнэса з боку суайчыньнікаў базуецца на шэрагу элемэнтарных фактараў: – беларусы лічаць, што бізнэсоўцы нажываюцца на бедах шэраговых грамадзянаў; – улада стварыла і падтрымлівае адмоўны вобраз бізнэсоўца – сквапнага злодзея і сібарыта; – самі бізнэсоўцы нават не спрабавалі выправіць свой вобраз праз электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Напярэдадні сэзону адпачынкаў хтосьці зь сьпісу зайзросьнікаў агучыў інфармацыю аб тым, што ў краіне налічваецца 208 чалавек, якія прызналіся ў атрыманьні даходаў за леташні год даходаў звыш мільёна даляраў. Беларуская тэлевізія пасьпяшалася да гэтага дадаць, што «адмыслоўцы» называюць гэтую лічбу заніжанай, а, насамрэч, такіх беларускіх грамадзянаў больш за тысячу. Крыніцы ва ўладных структурах сьцьвярджаюць, што пакуль гэтая «тысяча» грэецца на паўднёвых пляжах, кіраўнік дзяжавы падрабязна вывучае сьпіс новасьпечаных “алігархаў”. А раптам, для чаго-небудзь спатрэбіцца. nnnnn
|