Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар пайшоў у адстаўку і зьехаў у Нігерыю 10:16, 12/08/2003
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар у панядзелак афіцыйна пайшоў у адстаўку. Як перадае тэлеканал CNN, Чарльз Тэйлар у прысутнасьці некалькіх афрыканскіх лідэраў перадаў уладу віцэ-прэзыдэнту Мазэсу Блаху і ад’ехаў з аэрапорту Манровіі на самалёце, дасланым нігерыйскімі ўладамі.
Мазэс Блах будзе кіраваць краінай да кастрычніка сёлетнега году, калі да ўлады прыйдзе кааліцыйны ўрад, сфармаваны ў часе перамоваў у Гане.
Былому кіраўніку лібэрыйскай дзяржавы прапанавалі прытулак у Нігерыі, прэзыдэнт якой -- Алусегун Абасанджа -- паабяцаў, што ня выдасьць яго суду ААН па справе аб ваенных злачынствах.
Адстаўкі Тэйлара патрабавалі ЗША й краіны Эканамічнай садружнасьці дзяржаваў Заходняе Афрыкі (ЭКОВАС), а паўстанцы, якія вядуць грамадзянскую вайну, аб’явілі, што спыняць ваенныя дзеяньні адразу пасьля таго, як Тэйлар пакіне краіну.
На мінулым тыдні ў Лібэрыю прыбылі нігерыйскія падразьдзелы, якія дзейнічаюць у рамках міратворчай апэрацыі ЭКОВАС, а таксама невялікая група амэрыканскіх ваенных.
Лічыцца, што Лібэрыя мае асаблівыя гістарычныя сувязі з ЗША, паведамляе РІА "Новости". Гэтая афрыканская дзяржава была заснаваная ў IX стагодзьдзя вызваленымі чарнаскурымі з Амэрыкі.