Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пагадненьне аб увядзеньні адзінай валюты зноў ухваленае
10:16, 12/08/2003, Лента.Ру, фота IREX/Promedia

Праект міжурадавага пагадненьня аб парадку ўвядзеньня адзінай валюты на тэрыторыі Расеі й Беларусі ў агуле ўхвалены. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінфіну РФ па выніках паседжаньня працоўнае групы па падрыхтоўцы пагадненьня, якое прайшло ўчора пад старшынствам віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў РФ Аляксея Кудрына і старшыні ўправы Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, перадае агенцтва РІА “Новости”. На паседжаньні прынятае рашэньне да канцу жніўня завяршыць працу над праектам пагадненьня аб парадку ўрэгуляваньня ўзаемных патрабаваньняў і забавязкаў на выпадак выхаду Беларусі з дамовы аб выкарыстаньні расейскага рубля на сваёй тэрыторыі.

Было вырашана таксама, што міністэрствы фінансаў дзьвюх краінаў у 10 дзён правядуць перамовы па падрыхтоўцы да падпісаньня праекту пагадненьня па ўскосным падаткаабкладаньні і прапрацуюць іншыя пытаньні ў галіне падаткава-бюджэтнай палітыкі, зьвязаныя з увядзеньнем расейскага рубля ў Беларусі.

Незадоўга да паседжаньня працоўнай групы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на нарадзе з чальцамі ўраду паведаміў, што ў бліжэйшы час павінна быць вызначаная дата яго сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае агенцтва “Интерфакс”. “Мы падыйшлі да той рысы, калі трэба прымаць канчатковае рашэньне”, - заявіў Пуцін, кажучы аб праблеме ўвядзеньня адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”.

Нагадаем, 1 ліпеня плянавалася ўвесьці ў Беларусі безнаўны расейскі рубель. Аднак Лукашэнка не падпісаў адпаведны ўказ. У Нацыянальным банку Беларусі патлумачылі такое рашэньне Лукашэнкі неабходнасьцю дадатковых кансультацыяў.

Увядзеньне паралельнага хаджэньня беларускага й расейскага рублёў у сыстэме безнаяўных разьлікаў Беларусі павінна было стаць першым этапам на шляху ўвядзеньня расейскагна рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку на тэрыторыі саюзнай дзяржавы.

Наступным этапам павінна стаць жорсткая прывязка курсу беларускай грашовай адзінкі да расейскага рубля. Гэты працэс плянуецца завершыць да 1 студзеня 2004 году, заявіў паўгода таму кіраўнік управы Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч. Ён таксама выказаў меркаваньне, што банкаўскія сыстэмы дзьвюх краінаў будуць гатовыя забясьпечыць увядзеньне расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку з 1 студзеня 2005 году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: