Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вольга Захаранка просіць не чапаць праваабаронцаў
12:08, 12/08/2003, Інфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна»

Жонка зьніклага ў 1999 годзе экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі Вольга Захаранка, якая пражывае ў эміграцыі ў Нямеччыне, зьвярнулася 11 жніўня зь лістом да міністра юстыцыі Беларусі. Яна просіць адазваць зыск аб ліквідацыі праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", кіраўнік якой зьяўляецца прадстаўніком яе сям’і на радзіме.

Вольга Захаранка піша ў лісьце:

"Спадар міністар! Нашая сям’я з трывогай даведалася пра тое, што ў вытворчасьці Менскага гарадзкога суда знаходзіцца грамадзянская справа аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня "Прававая дапамога насельніцтву”. Інфармацыя пра тое, што дадзеная арганізацыя ліквідуецца, непакоіць нашу сям’ю ў сувязі з тым, што прадстаўнікі дадзенай арганізацыі аказвалі і аказваюць дапамогу нашай сям’і пасьля выкраданьня майго мужа і айца нашых дзяцей, экс-міністра МУС РБ Захаранкі Ю.М. Больш за тое, з тае прычыны, што нашая сям’я знаходзіцца за мяжой Рэспублікі Беларусь, кіраўнік ГА "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак зьяўляецца нашым прадстаўнікм на радзіме.

Нашую закляпочанасьць падзяляюць маці Юрыя Захаранкі і сем’і выкрадзеных Віктара Ганчара, Зьмітра Завадзкага і Анатоля Красоўскага.

Просім Вас адазваць гэты зыск аб ліквідацыі арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву".

Вольга Захаранка»

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: