Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Прэс-рэліз Дэмакратычнага блёку «Свабодная Беларусь»
14:59, 13/08/2003


 ПАЛIТЫКА 

Станцыя мэтро павінна называцца «Плошча Незалежнасьцi»!
11:13, 13/08/2003, Ульяна БАБАЕД, Алег УЛЕВІЧ, «КП в Беларуси»

У пачатку лета сталічную станцыю мэтро, вядомую як “Плошча Незалежнасьцi”, зноў сталі афіцыйна называць-аб`яўляць-пісаць “Плошча Ленiна”. Дзіўна атрымалася, 10 гадоў на самой станцыі не змаглі замяніць надпіс “Плошча Ленiна”, праз гэта увесь час узьнікала блытаніна. А тут у лічаныя дні назву “Плошча Незалежнасьцi” зьмянілі на шыльдах, інфармацыйных пазначальніках, нават фанаграму з “Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца…” па-новаму, дакладней па-старому, запісалі. На ўсе пытаньні кіраўніцтва мэтрапалітэну адказвала адназначна: станцыі проста вярнулі правільную назву. Згодна вэрсіі краўніцтва сталічнага мэтро, афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі менскія ўлады (а толькі яны могуць мяняць назву) так і не прынялі. А гэта азначае, што ўсе дзесяць гадоў станцыя называлася няправільна.

У Барысаве забаранілі прадаваць «Борисовские новости»
11:12, 13/08/2003

Адміністрацыя мясцовага гархарчгандлю аб`явіла пра забарону на рэалізацыю ў памяшканьні гастраному №20 незалежнага штотыднёвіка "Борисовские новости". Гэта ўжо пятая крама, зь якой "выганяюць" распаўсюднікаў папулярнага ў горадзе выданьня. Як заявіў БелаПАН яе галоўны рэдактар і заснавальнік Анатоль Букас, гэта працяг распачатай мясцовымі ўладамі 1 чэрвеня плянамернай кампаніі па скарачэньні накладу непадцэнзурнага ім выданьня.

Новы амбасадар ЗША ў Беларусі прыбудзе ў Менск у пачатку верасьня
11:08, 13/08/2003, «Интерфакс»

Новы амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол прыбудзе ў краіну прызначэньня ў пачатку верасьня. Пра гэта паведамілі ў дыппрадстаўніцтве ЗША ў Беларусі. Раней паведамлялася, што Дж.Крол прызначаны на дадзеную пасаду рашэньнем прэзыдэнта ЗША ў пачатку траўня сёлетнега году. У першай палове 90-х гадоў Дж.Крол працаваў у Менску намесьнікам амбасадара Дэвіда Суорца, а затым, да прыезду ў Менск намесьнікам амбасадара Кенэта Ялавіца, — часовым даверчым у справах ЗША ў Беларусі. Да новага прызначэньня ў Менск, Дж.Крол займаў пасаду дарадцы-пасланца ў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Маскве. Акрамя таго, працаваў у амэрыканскім дыпляматычным прадстаўніцтве ў Кіеве.

Дэпутацкія месцы — строга па сьпісах?
11:08, 13/08/2003, Сяргей Пульша, Белорусские новости»

Учора акрэсьліліся пэрсанальныя контуры яшчэ адной каманды кандыдатаў у парлямэнтары. Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў Беларуская, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і Беларуская партыя працы вынесьлі на нараду лідэраў “пяцёркі” свае сьпісы "кандыдатаў у кандыдаты" на выбарах. У агульнай складанасьці жадаючых прэтэндаваць на мандат дэпутата набралася больш за 300. Такім чынам, гэты зводны, пакуль чарнавы сьпіс партыйных кандыдатаў значна большы, чым трэба. У прыхільнікаў палітычных партыяў такія абставіны, па ідэі, павінны выклікаць аптымізм: іх кандыдаты могуць зь лішкам закрыць усе 110 выбарчых акругаў, якія будуць утвораныя напярэдадні выбараў у беларускі парлямэнт.

«БДГ» + «Новая газета» - спэцвыпуск для Беларусі
11:05, 13/08/2003, Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

Пад «шапкай» расейскай «Новой газеты» выйшаў чарговы нумар “Белорусской деловой газеты”. Яго атрымалі падпісчыкі ў Беларусі і за мяжой. Газэту таксама можна набыць у прыватных распаўсюднікаў. Галоўная рэдактарка “БДГ” Сьвятлана Калінкіна сьцьвярджае, што папярэдні нумар гэткім жа накладам 10 тысяч асобнікаў за тыдзень разышоўся амаль цалкам. Надрукаваны ён быў у Маскве і дастаўлены ў Беларусь цалкам легальна. Наступны нумар “Белорусской деловой газеты” выйдзе ў сьвет таксама сумесна з “Новой газетой”. Гэта будзе праз тыдзень, 19 жніўня, а потым рэдакцыя плянуе аднавіць друкаваньне ў Беларусі, бо скончыцца трохмесячны тэрмін пакараньня, якое наклала на “БДГ” Міністэрства інфармацыі і друку.

«Кампэтэнтнасьць» скрозь і ўсюды…
11:03, 13/08/2003, Данііл Сарокін, «БДГ»

Вялікая ўвага з боку супрацоўнікаў беларускіх сілавых структураў выклікалі сэмінары па падрыхтоўцы новага пакаленьня палітыкаў у рэгіёнах Беларусі, арганізаваныя фондам імя Фрыдрыха Эбэрта. Літаральна за некалькі дзён да пачатку сэмінарскіх заняткаў работнікі праваахоўчых органаў прыняліся скурпулёзна вывучаць праграму заняткаў, а таксама высьвятляць месцазнаходжаньне замежных лектараў.

Леаніда Ерына «вышлюць» у Пекін?
11:02, 13/08/2003, Уладзімер Глод, «Народная воля»

Падобна на тое, што традыцыя, якая ўстанавілася за апошнія паўтара года – накіроўваць кіраўнікамі беларускіх дыпляматычных місіяў за мяжу выключна прафэсійных дыпляматаў – можа быць у бліжэйшы час парушаная. У тым выпадку, калі новым Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Кітаі стане цяперашні старшыня КДБ Леанід Ерын. А такое прызначэньне выглядае і вельмі праўдзівым.

Супермены из Task Force 20: последняя американская легенда
11:01, 13/08/2003, Джанлука ди Феа, Corriere della Sera

Вы можете добавить еще что-то? "Конечно, они отличные ребята :" Действительно, подразделение Task Force 20 стало последней американской легендой: легендой отряда, выполняющего особо важные задания. Правые в Америке их боготворят: "Мы молимся, чтобы эти солдаты доставили нам Саддама, живым или мертвым". Их проклинают пацифисты всего мира: "Это наемные убийцы Буша, они, улыбаясь, убивают женщин и детей". Это подразделение окружает тайна, искусственно созданная американскими генералами. Не существует никаких неопровержимых данных. Некоторые свидетели описывают их как "очень молодых людей с бритыми головами" вместе с "седобородыми господами пенсионного возраста". Они одеты в гражданское или носят рабскую одежду, во время рейдов надевают черные майки со светящимися буквами на плечах и рабочие комбинезоны.

Арыштаваны былы начальнік рэспубліканскай гвардыі Іраку
10:59, 13/08/2003, newsru.com

Былы начальнік рэспубліканскай гвардыі Садама Хусэйна захоплены ў аўторак у адным з раёнаў ірацкага гораду Цікрыта. Пра гэта з спасылкаю на афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскіх акупацыйных войскаў падпалкоўніка Сьціва Расэла паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN.

Дзевяць гадоў узмоцненага рэжыму
10:45, 13/08/2003, Ася Трацюк, «БДГ / Новая газета»

Прысягай на вернасць Канстытуцыі ў ліпені 1994 году першы беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка абяцаў ашчасьлівіць свой народ па поўнай праграме. З таго часу прайшло дзевяць гадоў. Шлях, які прайшла краіна разам з усенародна абраным, аказаўся цярністым. Шчасьця штосьці не відаць, зато стратаў і не пералічыць. Мы страцілі, напрыклад, свабоды: слова, друку, сумленьня... Свабоду проста жыць. У выніку так званае беларускае пытаньне ўсё часьцей уключаецца ў павесткі дня міжнародных палітычных форумаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Ураджай-2003: меней, чым хацелі
11:20, 13/08/2003, Аляксандар Алейнік, «Белорусский рынок», фота IREX/Promedia

У земляробаў ёсьць прыкмета: калі праблемы з зернем — значыць, бульбы будзе шмат, і наадварот. Ураджай бульбы сёлета будзе вельмі добрым, а вось недабор па зерні складзе каля 1 мільёна тонаў. Пра гэта заявіў 6 жніўня намесьнік дырэктара дэпартамэнту расьлінаводзтва Мінсельгасхарчу Ўладзімер Куратнік. Добры ўраджай бульбы — гэта 7,5 тоны згодна пляну. Мала таго, што гэты плян і так вышэй за леташні ўраджай, дык яшчэ і перавыкананы, сьцьвярджае Куратнік.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларускіх бізнэсоўцаў адправяць выручаць адсталыя калгасы
11:25, 13/08/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Самыя пасьпяховыя прадпрымальнікі Беларусі хутка атрымаюць у нагрузку нерэнтабельныя калгасы і будуць іх "выцягваць". Такое распараджэньне аддаў прэзыдэнт на нарадзе па пытаньнях жніва, якое трансьлявалася на ўсю краіну па тэлевізіі. У Беларусі і раней многія дзяржпрадпрыемствы бралі шэфства над гаспадаркамі, і ўсе работнікі пэрыядычна езьдзілі то на сенажаць, то на праполку буракоў, то на жніво. Некалькі гадоў таму нават у Нацбанка Беларусі быў "свой" калгас. Прапанаванае Аляксандрам Лукашэнкам новаўвядзеньне адрозьніваецца тым, што яго намерваюцца ўвесьці адносна прыватных прадпрымальнікаў. Фармальна ў дзяржавы няма для гэтага інструмэнтаў, бо ні адзін закон не дазваляе такім чынам дыктаваць сваю волю бізнэсу, аднак...

Беларусы пьюць меней за ўсіх
11:24, 13/08/2003, Марына Гуляева, «Белорусская газета»

У гэтым сэзоне рэгулярная летняя рэклямная гульня кампаніі «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия», паводле намесьніка генэральнага дырэктара Аляксандра Дзянісава, пераўзышла ўсе чаканьні. Гульня пачалася 1 чэрвеня і завяршыцца 15 жніўня. У ёй прынялі ўдзел дзясяткі тысячаў чалавек, прызы атрымалі больш за 36 тыс., і на сёньня прызавы фонд па некаторых пазыцыях, у прыватнасьці, міні-радыё, ужо вычарпаны. А 5 жніўня быў абвешчаны галоўны пераможца - мянчук Сяргей Статкевіч выйграў пуцёўку на Балеарскія выспы (Гішпанія). Аднак, нягледзячы на маштабныя піяр-акцыі «Кока-Колы» на беларускім рынку, нягледзячы на тое, што па аб’ёмах продажу кампанія вярнулася на дакрызысны ўзровень 1996г. намесьнік генэральнага дырэктара «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» Аляксандар Дзянісаў кажа, што значная частка нашага насельніцтва па-ранейшаму пье ваду з-пад крана.

Урад РФ накіраваў у Беларусь ліст адносна СП з «Белтрансгазам»»
11:22, 13/08/2003, «Интерфакс»

Урад Расеі накіраваў ураду Беларусі ліст за подпісам віцэ-прэм’ера Віктара Хрысьценкі адносна стварэньня сумеснага прадпрыемства на базе "Белтрансгаза", паведаміла дасьведчаная крыніца ва ўрадзе РФ.

За паўгода выяўлена амаль 7 тысячаў парушэньняў законаў
11:21, 13/08/2003, РIА «Новости»

Органы дзяржкантролю Беларусі ў студзені-ліпені сёлетнега году пры праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасьці 6 тыс 861 арганізацыі й прадпрымальнікаў выявілі 6 тыс 708 парушэньняў дзейнага заканадаўства. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апублікаванай справаздачы старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка Аляксандру Лукашэнку.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: