Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«БДГ» + «Новая газета» - спэцвыпуск для Беларусі
11:05, 13/08/2003, Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

Пад «шапкай» расейскай «Новой газеты» выйшаў чарговы нумар “Белорусской деловой газеты”. Яго атрымалі падпісчыкі ў Беларусі і за мяжой. Газэту таксама можна набыць у прыватных распаўсюднікаў. Галоўная рэдактарка “БДГ” Сьвятлана Калінкіна сьцьвярджае, што папярэдні нумар гэткім жа накладам 10 тысяч асобнікаў за тыдзень разышоўся амаль цалкам. Надрукаваны ён быў у Маскве і дастаўлены ў Беларусь цалкам легальна. Наступны нумар “Белорусской деловой газеты” выйдзе ў сьвет таксама сумесна з “Новой газетой”. Гэта будзе праз тыдзень, 19 жніўня, а потым рэдакцыя плянуе аднавіць друкаваньне ў Беларусі, бо скончыцца трохмесячны тэрмін пакараньня, якое наклала на “БДГ” Міністэрства інфармацыі і друку.

Паводле Сьвятланы Калінкінай, з часу прыпыненьня выхаду газэты ў Беларусі зь яе ніхто ня звольніўся, журналісты адклалі свае летнія адпачынкі да лепшага часу. Пакуль няма скаргаў і на тое, што другі месяц ня плацяць заробкаў. Сьвятлана Калінкіна таксама другі месяц без заробку і адклала свой адпачынак, які плянавала правесьці на Нарачы.

З прычыны непрадбачаных цяжкасьцяў не адразу ўдасца аднавіць і выпуск дадатку “БДГ. Для служебного пользования”. Таксама давядзецца адкласьці пляны выпуску газэты для расейскага рынку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: