Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэс-рэліз Дэмакратычнага блёку «Свабодная Беларусь» 14:59, 13/08/2003
12 жніўня 2003 г. адбылося паседжаньне Рады Дэмакратычнага блёку «Свабодная Беларусь». На ім абмяркоўваліся наступныя пытаньні:
Плян дзеяньняў Блёка на верасень-сьнежань 2003 г.
Падрыхтоўка да парлямэнцкіх выбараў 2004-га году.
Сябры Рады расцэньваюць акцыю рэжыму па закрыцьці Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю як працяг кампаніі ўладаў па зьнішчэньні беларускай культуры й сыстэмы адукацыі.
Рада Блёку разглядае падвышэньне камунальнай платы як спробу за кошт беларускіх грамадзянаў вырашаць эканамічныя прблемы рэжыму.
Сябры Рады асуджаюць дзеяньні ўладаў, накіраваныя супраць сябра Рады Блёку «Свабодная Беларусь» Валерыя Шчукіна, незаконна пазбаўленага прапіскі ў г. Полацку.
Рада Блёку «Свабодная Беларусь» лічыць, што для зьмены сытуацыі ў краіне неабходна аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў.