Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Барысаве забаранілі прадаваць «Борисовские новости»
11:12, 13/08/2003

Адміністрацыя мясцовага гархарчгандлю аб`явіла пра забарону на рэалізацыю ў памяшканьні гастраному №20 незалежнага штотыднёвіка "Борисовские новости". Гэта ўжо пятая крама, зь якой "выганяюць" распаўсюднікаў папулярнага ў горадзе выданьня. Як заявіў БелаПАН яе галоўны рэдактар і заснавальнік Анатоль Букас, гэта працяг распачатай мясцовымі ўладамі 1 чэрвеня плянамернай кампаніі па скарачэньні накладу непадцэнзурнага ім выданьня.

Спачатку ў распаўсюднікаў запатрабавалі ліцэнзію на розьнічны гандаль прэсай. Затым, калі ў прадаўцоў газэты такія ліцэнзіі зьявіліся, дырэктары крамаў сталі ў аднабаковым парадку разрываць дамовы на продаж штотыднёвіка. Букас мяркуе, што яны проста выконваюць указаньне намесьніка старшыні гарвыканкаму па эканоміцы Іосіфа Зубовіча, які лічыць, што крамы гархарчгандлю – ня месца для папулярызацыі недзяржаўнай прэсы. Хаця тут стала гандлююць прамысловымі таварамі, а таксама выпускамі іншых газэт, безумоўна, ляяльных уладзе.

Паводле падлікаў Букаса за два з паловаю месяцы кіраўніцтву гарвыканкаму і гархарчгандлю ўдалося зьменшыць агульны наклад газэты на паўтары тысячы асобнікаў. Рэдакцыя панесла ўрон на 6 млн рублёў, дзясяткі распаўсюднікаў страцілі неблагі для горада Барысаву, дзе распаўсюджанае беспрацоўе, заробак.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: