Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны былы начальнік рэспубліканскай гвардыі Іраку 10:59, 13/08/2003, newsru.com
Былы начальнік рэспубліканскай гвардыі Садама Хусэйна захоплены ў аўторак у адным з раёнаў ірацкага гораду Цікрыта. Пра гэта з спасылкаю на афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскіх акупацыйных войскаў падпалкоўніка Сьціва Расэла паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN.
Паводле падпалкоўніка, разам з былым начальнікам таксама арыштаваны генэрал, які ўваходзіць у лік самых расшукваемых ЗША чальцоў ірацкага рэжыму, і яшчэ 12 іракцаў. Імёны арыштаваных не разгалошваюцца. Разам з тым паведамляецца, што яны цесна зьвязаныя з зрынутым ірацкім прэзыдэнтам.
Расэл дадаў, што ў рэйдах, у ходзе якіх адбыліся затрыманьні, удзельнічалі 200 амерыканскіх жаўнераў.
Папярэдняе затрыманьне адбылося 9 жніўня – тады быў арыштаваны былы міністар унутраных справаў Іраку Махмуд Дзіаб аль-Ахмад, які знаходзіцца ў сьпісе па вышуку ірацкіх злачынцаў. Прадстаўнікі ваеннага штабу міжнародных войскаў сказалі, што аль-Ахмад здаўся ўладам і зараз знаходзіцца ў зьняволеньні.