Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Леаніда Ерына «вышлюць» у Пекін? 11:02, 13/08/2003, Уладзімер Глод, «Народная воля»
Падобна на тое, што традыцыя, якая ўстанавілася за апошнія паўтара года – накіроўваць кіраўнікамі беларускіх дыпляматычных місіяў за мяжу выключна прафэсійных дыпляматаў – можа быць у бліжэйшы час парушаная. У тым выпадку, калі новым Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Кітаі стане цяперашні старшыня КДБ Леанід Ерын. А такое прызначэньне выглядае і вельмі праўдзівым.
Паводле зьвестак крыніц зь сілавых структураў, у апошні час адносіны паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Леанідам Ерыным, што называецца, не складваюцца. Пагаворваюць, што нейкая частка засакрэчанай інфармацыі трапіла зь Менску ў Маскву. І адбылося гэта нібыта не без удзелу вышэйшых чыноў беларускага КДБ. Таму "развод" Ерына й Лукашэнкі выглядае цалкам лягічным, а магчымасьць накіраваць першую асобу КДБ амбасадарам як бы мікшуе гэтыя дзеяньні.
Перасесьці зь галоўнага крэсла Камітэту дзяржбясьпекі ў амбасадарскае ўжо ўдавалася двум. Спачатку Генадзь Лавіцкі адправіўся амбасадарам у Ізраіль, дзе выдатна працуе па сёньняшні дзень, пачынаючы з восені 1995 году (вось вам і ратацыя кадраў!). Затым падобны маршрут паўтарыў Уладзімер Мацкевіч, з той толькі розьніцай, што ён паехаў не ў Тэль-Авіў, а ў Белград.