Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы амбасадар ЗША ў Беларусі прыбудзе ў Менск у пачатку верасьня 11:08, 13/08/2003, «Интерфакс»
Новы амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол прыбудзе ў краіну прызначэньня ў пачатку верасьня. Пра гэта паведамілі ў дыппрадстаўніцтве ЗША ў Беларусі. Раней паведамлялася, што Дж.Крол прызначаны на дадзеную пасаду рашэньнем прэзыдэнта ЗША ў пачатку траўня сёлетнега году. У першай палове 90-х гадоў Дж.Крол працаваў у Менску намесьнікам амбасадара Дэвіда Суорца, а затым, да прыезду ў Менск намесьнікам амбасадара Кенэта Ялавіца, — часовым даверчым у справах ЗША ў Беларусі. Да новага прызначэньня ў Менск, Дж.Крол займаў пасаду дарадцы-пасланца ў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Маскве. Акрамя таго, працаваў у амэрыканскім дыпляматычным прадстаўніцтве ў Кіеве.