Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінулы год стаў сьведкам трох самастойных тэндэнцыяў у падыходзе ў Расеі і ў некаторых іншых краінах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (СНД) да іх агульнай савецкай спадчыны. Адна такая тэндэнцыя - настальгія па адноснай бясьпецы эпохі Іосіфа Сталіна. Другая тэндэнцыя – гэта тое, што юбілеі некаторых былых рэспубліканскіх ці саюзных кіраўнікоў адзначаюцца, у той час як юбілеі іншых ігнаруюцца. І трэцяя тэндэнцыя – гэта тое, што ў працэсе працягу дзяржаўнага будаўніцтва як Беларусь, так і Расея зноў увялі ў сябе савецкую сымболіку разам з царскай (у выпадку з Расеяй), або ў адаптаванай форме (Беларусь).
Аляксандар Лукашэнка вырашыў кінуць усё дарослае насельніцтва сваёй кріаны “на ідэалягічны фронт”. Каб на гэтым фронце не было дэзэртыраў, прэзыдэнт Беларусі стварае сыстэму адмысловых органаў, якія будуць “даходзіць да сьвядомасьці й душы кожнага чалавека”. Пытаньне папулярызацыі дзяржаўнай ідэалёгіі для Лукашэнкі стала такім важным, як і пошук нацыянальнай ідэі для расейскай інтэлігенцыі. Фактычна, Лукашэнка таксама шукае нацыянальную ідэю, але не для ўсіх расейцаў, а толькі для белых, пры гэтым не забываючыся на вынаходніцтва спосабаў яе ўтлумачэньня масам. Сёньня беларускі бацька прыдумаў і тое, і іншае.
Пасьля заявы Ўладзімера Пуціна аб тым, што рубель стане беларускай валютай з студзеня 2005 году (гэта зьяўляецца першым сур’ёзным крокам да аб’яднаньня Расеі й Беларусі), Аляксандар Лукашэнка вырашыў умацаваць ў сваіх грамадзянах пачуцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці. Ён падпісаў указ "Аб сыстэме дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць ідэалягічную працу ў Рэспубліцы Беларусь”. Зараз ва ўсіх працоўных калектывах будуць уведзеныя пасады кіраўнікоў па ідэалёгіі, а ў ВНУ зьявіцца новая дысцыпліна – “Асновы ідэалёгіі Беларускай дзяржавы”.
Беларусь кіруецца захаваньнем сваіх інтарэсаў у падыходах да саюзнага будаўніцтва. Пра гэта 13 жніўня, выступаючы на нарадзе, прысьвечанай "сыстэме й тэхналёгіі ідэалягічнай працы ў краіне ў сучасных умовах", заявіў Аляксандар Лукашэнка. "Мне нужны гарантии. Если я не вижу гарантий, я на это не иду", - цытуе прэс-служба Лукашэнкі словы кіраўніка беларускай дзяржавы. Менавіта якіх гарантыяў патрабуе Беларусь, ён не ўдакладніў, аднак падкрэсьліў: "Я никогда не сдам страну". "Везде наш интерес должен быть. Не потому, что я скатился к какому–то национализму. Мы были и останемся интернациональными людьми", - так вызначыў генэральны накірунак замежнай палітыкі Беларусі Лукашэнка.
2 кастрычніка можна будзе зрабіць пэўныя высновы аб патэнцыяле руху “За годнае жыцьцё”, у якое ўваходзяць дэпутаты ўжо апазыцыйнай групы “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў, а таксама шэраг іншых вядомых у нашай краіне палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Гэта дата пачатку восеньскай сэсіі парлямэнту й сканчэньня кампаніі “За справядлівыя выбары” па збору подпісаў беларусіх грамадзянаў у падтрымку зьменаў Выбарчага кодэксу.
У ЗША з-за памылак аднаго журналiста пайшло ў адстаўку кiраўнiцтва "Нью-Йорк Таймс", а ў Беларусi майстры хлуснi ўзнiмаюцца наверх па службовай лесвiцы.
У Савміне Беларусі ўважліва вывучаюць канкрэтызаваныя прапановы Расеі адносна ўмоваў стварэньня СП на базе ААТ "Белтрансгаз", выкладзеныя ў лісьце віцэ-прэм’ера Расеі Віктара Хрысьценкі. Пра гэта паведаміла "Интерфаксу" дасьведчаная крыніца ва ўрадзе Беларусі.
Грашовая запазычанасьць спажыўцоў прадукцыі РУП "ВА "Беларуськалій" за пастаўленыя калійныя ўгнаеньні для правядзеньня ў сёлетнім годзе вясновага і азімага севу складае больш за 31 млрд. рублёў, што пагражае прадпрыемству фінансавай крызай. Пра гэта "Интерфаксу" паведамілі на дадзеным прадпрыемстве.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, аб’ём ВУВ Беларусі ў студзені-ліпені ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году павялічыўся на 4,4%, тады як у студзені-чэрвені ў параўнаньні з тым самым пэрыядам 2002 году - на 5,1%. Асноўная прычына - рэзкі, на 16,9%, спад сельскагаспадарчай вытворчасьці, абумоўлены, у сваю чаргу, сытуацыяй з жнівом. Летась яно пачалося раней чым звычайна, а сёлета – у традыцыйныя тэрміны, і намалот зерня склаў трошкі болей за палову (51%) ад паказчыка гадовай даўніны. Акрамя таго, на 3% зьнізілася вытворчасьць малака, на 7 - яек. У той самы час рэалізацыя жывёлы й птушкі (у жывой вазе) павялічылася на 4%.
Пазовы за прыпіскі 11:01, 14/08/2003, Алена Анкуда, Вераніка Чаркасава, «Белорусская газета»
У Беларусі строга пакараныя амаль 180 службовых асобаў розных узроўняў - такую навіну распаўсюдзіла на мінулым тыдні ўпраўленьне інфармацыі беларускага ўраду. За невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта па забесьпячэньні своечасовых разьлікаў з насельніцтвам і арганізацыямі за здадзеную сельгаспрадукцыю больш за 90 кіраўнікоў атрымалі вымовы, больш за 30 звольненыя. Унесеныя прапановы аб вызваленьні ад сваіх пасадаў 8 кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшыняў райвыканкамаў. Адначасова на мінулым тыдні набралі моц папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Большасьць паправак зьмягчаюць пакараньне і толькі за службовыя злачынствы пакараньне стала больш жорсткім. Колькі яшчэ кіраўнікоў страцяць свае пасады ў бліжэйшую будучыню? Ці хутка мы пачуем аб чарговых карупцыйных выкрыцьцях?
Беларускія чыноўнікі й адмыслоўцы “Белтрансгазу” прыступілі да перамоваў з “Газпромом” пра кошт паставак прыроднага газу на наступны год. Пра вынікі пакуль не паведамляецца. Аднак заключыць такі выгодны для беларускага боку кантракт, як у папярэднія гады, нашым перамоўшчыкам наўрадці удасца, улічваючы, што ня выканана міждзяржаўнае пагадненьне аб стварэньні СП на базе “Белтрансгазу”.
Саўмін скасаваў шэраг ільготаў для пэнсіянэраў, якія маюць заслугі перад Беларусьсю. Найперш гэта тычыцца людзей, што маюць званьні “народны” і “заслужаны”. Пастанова Савету Міністраў дзейнічае з 1 жніўня. Паводле гэтага дакумэнту, толькі героі Савецкага Саюзу і сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры Ордэнаў працоўнай Славы і Славы, а таксама вэтэраны вайны, што маюць больш за пяць баявых ордэнаў, могуць карыстацца ранейшымі льготамі — але яны для пэнсіянэраў даволі значныя. Гэта 50% аплаты жыльля і камунальных паслугаў, штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэньне, бясплатны праезд гарадзкім і прыгарадным транспартам, а таксама бясплатнае пратэзаваньне зубоў. Асобы, што маюць званьні “народны”, “заслужаны” ды менш ардэнаносныя вэтэраны вайны ў гэты сьпіс ня трапілі.
У беларускім сэгмэнце сеці Інтэрнэт распаўсюджваецца вірус-"чарвяк" "Lovesan". Пра гэта паведамілі ў сераду ў Дэпартамэнце кіраваньня сецівам СП "Деловая сеть". Паводле прадстаўніка дэпартамэнту, дадзены вірус выклікае пэрыядычную перазагрузку кампутараў, што можа прывесьці да страты незахаваных дадзеных.