Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Савмін вывучае пасланьні расейцаў
11:42, 14/08/2003

У Савміне Беларусі ўважліва вывучаюць канкрэтызаваныя прапановы Расеі адносна ўмоваў стварэньня СП на базе ААТ "Белтрансгаз", выкладзеныя ў лісьце віцэ-прэм’ера Расеі Віктара Хрысьценкі. Пра гэта паведаміла "Интерфаксу" дасьведчаная крыніца ва ўрадзе Беларусі.

Паводле яе, у дадзеным лісьце больш “прадметна й жорстка расейскі бок кажа аб умовах, на якіх магчымае стварэньне газатранспартнага СП. Тым не менш, як заявіў суразмоўца агенцтва, “у беларускім ўрадзе пакуль не намерваюцца адступаць ад тых патрабаваньняў, якія былі пастаўленыя перад “Газпромам” і па якіх ўзьніклі разыходжаньні".

Як паведамлялася раней, прадстаўнікі ААТ "Газпром" і Беларусі на сустрэчы ў канцы ліпеня вызначылі разыходжаньні па пытаньні стварэньня СП на базе ААТ "Белтрансгаз".
Разыходжаньні зьвязаныя з коштам "Белтрансгаза", які ацэньваецца беларускім бокам у 5 млрд.даляраў. Пры гэтым кіраўніцтва рэспублікі лічыць нямэтазгодным правядзеньне незалежнай ацэнкі кошту кампаніі, адзначалі ў "Газпроме". У канцы чэрвеня “Газпром" падаў разьлікі і падыходы па эканамічнай эфэктыўнасьці ўкладаньня сродкаў на набыцьцё акцыяў "Белтрансгаза", якія значна адрозьніваюцца ад вызначанай беларускім бокам сумы.

"Газпром" намерваецца мець цьвёрдыя гарантыі вяртаньня інвэстыцыяў і магчымасьць рэальна ўплываць на фінансавую дзейнасьць будучага СП.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: