|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Беларуськалію» пагражае фінансавая крыза 11:41, 14/08/2003, «Интерфакс» Паводле суразмоўцаў агенцтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) "ВА "Беларуськалій" выканала графік адгрузкі калійных угнаеньняў, зацьверджаны ва ўрадзе 26 сакавіка 2003 году. Спажыўцы атрымалі 350 тыс. тонаў угнаеньняў у дзейным рэчыве для правядзеньня вясновага севу, удакладнілі ў РУП "ВА "Беларуськалий". У той самы час, адзначылі адмыслоўцы аб’яднаньня, "графікі пералічэньня грашовых сродкаў на закупку калійных угнаеньняў і пагашэньня запазычанасьці ў сакавіку-ліпені 2003 году ня выкананыя ". Асабліва вялікая запазычанасьць утварылася ў Менскай, Гарадзенскай, Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцей, якія па стану на 5 жніўня 2003 году запазычылі ВА "Беларуськалий" адпаведна 8 986,9 млн.рублёў, 6 956,6 млн.рублёў, 5 464,0 млн.рублёў і 5 269,4 млн.рублёў. У аб’яднаньні апасаюцца, што "невыкананьні забавязкаў па пералічэньні грошай за адгружаныя калійныя ўгнаеньні паставіць прадпрыемства ў цяжкое становішча”. Паводле суразмоўцаў агенцтва, адсутнасьць паступленьня грошай "прыводзіць да зрыву тэрмінаў разьлікаў за энэрганосьбіты, за грузаперавозкі з транспартнымі арганізацыямі і іншых неплатаў”. "Асабліва востра стаіць праблема фінансаваньня будаўніцтва новага Краснаслабодзкога рудніка для падтрыманьня рудной базы "Беларуськалія", - падкрэсьлілі ў аб’яднаньні. Як стала вядома "Интерфаксу", кіраўніцтва канцэрну "Белнафтахім", улічваючы цяперашнюю сытуацыю ў РУП "ВА "Беларуськалій", зьвярнулася ва ўрад з просьбай забясьпечыць тэрміновае пералічэньне грашовых сродкаў за адгружаныя мінеральныя ўгнаеньні сельскай гаспадарцы. Апрача таго, улічваючы высокі ўзровень запазычанасьці калгасаў і саўгасаў за пастаўленыя ім калійныя ўгнаеньні, кіраўніцтва канцэрну просіць урад "аказаць садзеяньне ў правядзеньні РУП "ВА "Беларуськалій" узаемаразьліку па плаце ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчаваньня і аграрнай навукі і абласны фонд стабілізацыі эканомікі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчаваньня на суму запазычанасьці". РУП "ВА "Беларуськалій" належыць 16% сусьветных вытворчых магутнасьцяў і 13% сусьветнага экспарту калійных угнаеньняў. Аб’яднаньне займае трэцяе месца ў сьвеце пасьля вытворцаў Канады і Расеі. У 2002 годзе аб’ём прадукцыі, выпускаемай аб’яднаньнем, склаў 4% агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасьці дзяржавы. Яшчэ вышэй доля прадукцыі аб’яднаньня ў экспарце рэспублікі - 16%, а ў паступленьні валютнай выручкі - 10,4%. Прадпрыемства зьяўляецца горадаўтваральным і забясьпечвае працай практычна кожнага пятага жыхара Салігорску (19 725 человек), адлічэньні ў бюджэт гораду складаюць больш за 90%. Здабытая руда перапрацоўваецца на чатырох узбагачальных фабрыках, зь якіх маюць флятацыйныя схемы ўзбагачэньня руды, а чацьвёртая - галургічную. Аб’яднаньне вырабляе: калій хлярысты дробнакрысталічны, калій хлярысты грануляваны, соль калійную зьмешаную, натрый хлярысты тэхнічны, соль павараную харчовую і для жывёлагадоўлі, вадкі расол, солеблёкі для галякамэр.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|