Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саўмін скасаваў шэраг ільготаў для пэнсіянэраў, якія маюць заслугі перад Беларусьсю
10:56, 14/08/2003, Альгерд Невяроўскі, «Радыё Свабода»

Саўмін скасаваў шэраг ільготаў для пэнсіянэраў, якія маюць заслугі перад Беларусьсю. Найперш гэта тычыцца людзей, што маюць званьні “народны” і “заслужаны”. Пастанова Савету Міністраў дзейнічае з 1 жніўня. Паводле гэтага дакумэнту, толькі героі Савецкага Саюзу і сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры Ордэнаў працоўнай Славы і Славы, а таксама вэтэраны вайны, што маюць больш за пяць баявых ордэнаў, могуць карыстацца ранейшымі льготамі — але яны для пэнсіянэраў даволі значныя. Гэта 50% аплаты жыльля і камунальных паслугаў, штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэньне, бясплатны праезд гарадзкім і прыгарадным транспартам, а таксама бясплатнае пратэзаваньне зубоў. Асобы, што маюць званьні “народны”, “заслужаны” ды менш ардэнаносныя вэтэраны вайны ў гэты сьпіс ня трапілі.

Пастанова Савету Міністраў прынятая “ў мэтах упарадкаваньня сацыяльных ільготаў”. Начальніца аддзелу стратэгічнага разьвіцьця й прагнозу Міністэрства працы ды сацыяльнай абароны Вера Смарчкова лічыць саўмінаўскую пастанову справядлівай. На яе думку, многія “заслужаныя” й “народныя” зьяўляюцца “героямі”, таму й так будуць карыстацца ранейшымі льготамі. Астатнія ж асобы будуць карыстацца льготамі, прадугледжанымі іншымі законамі.

Вось як пракамэнтавала рашэньне ўладаў у справе скасаваньня льготаў заслужаным асобам народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка:

-- Вядома, гэта абраза для тых людзей, якія карысталіся нейкімі льготамі. Я ўжо не кажу пра сябе. Мы ўжо нейкім чынам будзем выжываць дзякуючы тым жа нашым дзецям. Я якраз толькі прыйшла, хадзіла наконт атрыманьня пуцёўкі ў санаторый. Побач са мной сядзеў вэтэран, які проста з хваляваньнем казаў пра тое, як мала засталося вэтэранаў, інвалідаў вайны. Ён кажа: “Я не разумею нашага “бацьку”, чаму ён так ставіцца да сталых людзей? Я лічу, што гэта проста зьнішчэньне людзей, якія прынесьлі свабоду нашай краіне".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: