Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Мамачка родная», або Улада баiцца дзяцей!
10:46, 15/08/2003, Валеры Мазынскi, рэжысёр, «Народная Воля»

..."Мама-а-ма-ачка ро-о-дная, пусцi на сяло-о-о,Там дзеўкi гуляюць, I мне весяло-о-о"... Iду па вулiцы Ленiна, а няхiтрая мелодыя з няхiтрымi словамi свiдруе мяне, i я нiчога не магу з сабою зрабiць. Iду па вулiцы Ленiна, iду на вулiцу Кiрава, iду ў адзiны сапраўдны беларускамоўны лiцэй на сход людзей, якiя неабыякавыя да яго закрыцця. Закрываюць (разганяюць) навучальную ўстанову. Разганяюць школу. Толькi за тое, што тут i дзецi, i настаўнiкi, i нават некаторыя тэхнiчныя работнiкi гавораць па-беларуску! За тое, што з дзецьмi тут размаўляюць на роўных. За тое, што iх вучаць хацець задаваць настаўнiку пытаннi i мець радасць i задавальненне з таго, што яго, вучня, выклiкалi да дошкi!

"Ма-а-ма-ачка ро-о-дна-а-я..." Усё ж нейкi адчай у вясёлай песнi. Нейкае галашэнне нават.

...У вялiкай глядзельнай, на той момант яшчэ лiцэйскай, зале збiраюцца людзi. Многа людзей. Я з iх мала каго i ведаю. Мае дзецi тут не мелi магчымасцi вучыцца, а ў Вiцебску на пачатку 90-х нiводнага беларускага класа не было. Тут бацькi, юнакi i дзяўчаткi. Прыгожыя i ўзрушаныя: барацьба, калi яна справядлiвая, - узвышае.

Дык вось гэтую сiлу, гэтую прыгажосць, гэтае пачуванне годнасцi i гонару - разагнаць? Разадраць? Знiшчыць у рэшце рэшт?!

...Адзiн я гуляў па зялё-ё-ным саду-у,

Думаў, на ву-у-лiцу век не пайду...

Нiхто нiкога не агiтаваў. Хочаш дапамагчы - уключайся! Усе, хто быў не дзiцём i не бацькам (яны i так змагаюцца за сябе), усе астатнiя сталi ў чаргу, каб запiсацца ў грамадскi камiтэт падтрымкi. Гэта была чарга не па кiлбасу цi па якую транту. Гэта была Вялiкая Чарга, гледзячы на якую перахоплiвала ў горле. Тут панавала духоўная сiла, а не страх. Больш нам такiх чэргаў!

Я неяк да апошняга лiчыў, што сумленнем нацыi з`яўляюцца нашы пiсьменнiкi. Але пасля таго, як яны ўцiхую здрадзiлi нават сабе, здаўшы свой Саюз (будынак як сiмвал iхняй еднасцi), i ведаючы, як жывуць нашы кампазiтары, тэатралы ды iншыя "носьбiты" гонару i годнасцi (а яны ж павiнны iмi быць), я зразумеў: менавiта гэтыя вось маладзенькiя хлопцы i дзяўчаткi з Беларускага лiцэя - адзiнага пакуль i ўжо закатаванага - i ёсць сумленьне наша! Сапраўднае, не адпалiраванае нiякiмi "iзмамi" i не перацёртае нашай тутэйшасцю.

Дазволiць разбурыць лiцэй - значыць пазбавiць сябе радасцi бачыць гэтыя ўзнёслыя, асветленыя свабодаю твары.

У маiх мазгах пачынае кiпець: дзе логiка ў дзеяннях улад, дзе разумны сэнс? Разганяць дзяцей? Значыць - улада iх баiцца! Баiцца, што яны - такiя вось разумныя, годныя, патрыятычныя - вырастуць, падымуцца на ногi i стануць настаўнiкамi, iнжынерамi, медыкамi, навукоўцамi, артыстамi, дзяржаўнымi чыноўнiкамi. Такiя, якiя зробяць iншай, свабоднай i шчаслівай сваю Бацькаўшчыну.

Але навошта ўладам патрэбны дзецi, якiя не будуць ведаць, нi хто яны, нi кiм былi iх бацькi, дзяды, прадзеды? Што тут, на гэтай зямлi, некалi былi смелыя людзi, якiя не баялiся iсцi i баранiць сваю зямлю пад Грунвальд, каб не пусцiць сюды крыжакоў, цi iсцi пад Крапiўну, каб ужо з аршанскага боку не пускаць заваёўнiкаў-маскавiтаў? Так было! I сённяшнi спакой залежыць зусiм не ад таго, што мы будзем дзяўбцi дзецям аб "вечнай" дружбе з суседзямi, а тыя будуць даваць нам за гэта танны газ i нафту.

I як гэта яны, кiруючыя мудрацы, думаюць улiцца ў Расею без Свайго, без таго, што мы ёсць, - без мовы? Мо расейскiя татары нас прымуць як татараў? Цi башкiры аддадуць нам штосьцi сваё? Яны вунь адваявалi нават свае хусткi на пашпарты - не тое, што пазбылiся сваей мовы. I правiльна робяць.

Здаўна прыгаворвалi ў нас дома: "Што ты, як турак, стаiш". А ты iдзi паглядзi, як той турак стаiць сёння ў нашай "Журавiнцы" цi як думае адбудаваць былы гатэль "Беларусь". Турак будуе Беларусь! Цi не сiмвалiчна? Вiдаць, хутка пачуем: "Ну, што ты стаiш, як ... беларус?"

Пэўна, до-о-ўга думае гэтая ўлада пратрымацца, калi нават у садочках не дае волi гаварыць на сваёй, роднай мове. Не так даўно прапанавалi мае калегi-артысты сыграць спектакль для дзетак. I першае ж пытанне, якое зляцела з вуснаў мiлай дзетсадаўскай цётачкi, было: "А вы на беларускiм хацiце iграць? Знаеце, нашы дзецi не паймуць!" - i развiталася з артыстамi.

Вось дык грамадства будуе для сябе гэтая ўлада! Вось дык будзе з усяго гэтага "чалавечы актыў"... А яшчэ калi ўключаць у абойму штодзённых палiтзаняткаў увесь наш (не лiцэйскi) маладняк...

Вечны манкурт, вечны Iван Бязродны, Вечны Раб - вось хто патрэбны ёй, уладзе. Ды толькi наiўнае гэта жаданне. Сёння, пры рассучасных тэхналогiях, такая ўлада здолее выхаваць толькi цынiка, якi будзе браць i цанiць толькi матэрыяльнае, а той "духоўнасцю", якой яго будуць напiхваць, заробiць для сябе хiба што iронiю, насмешку, пагарду сумленных людзей.

Так, ёсць яшчэ страх у тутэйшага чалавека, ёсць. Але ён не вечны, не доўгi. Хлуснi, гвалту i здзеку заўсёды прыходзiць канец.

Калi чыноўнiкi аргументуюць патрэбнасць у "рэарганiзацыi" лiцэя, дык гэта непрыхаваная палiтычная заангажыраванасць. Маняць: маўляў, будынак трэба рэканструяваць. I пасылаюць сюды спецыялiстаў з... санстанцыi i АМАПу...

Хочуць "аптымiзаваць" навучальны працэс. А тым часам выпускнiкi лiцэя з лёгкасцю ўваходзяць у штогадовую абойму першакурснiкаў ВНУ, на розных алiмпiядах заўсёды ў лiку першых. Iх жа, пэўна, за гэта якраз на апошнюю мiжнародную алiмпiяду i не пусцiлi, бо занадта, вiдаць, гонару ў гэтых коласаўцаў! Дык гэта i ёсць "аптымiзацыя"?

Кожнаму з бацькоў даслалi цыдулкi - на размову тэт-а-тэт (на аднаго ж цiснуць куды прасцей). Маўляў, давайце вашае дзiця аддадзiм "у очэнь харошую школу" дзе-небудзь "недалеко ад вашэго дома". А тое дзiця згоднае ўжо сёння вучыцца нават... хоць у лесе, як калiсь вучылiся iхнiя дзяды ў партызанах.

"...Дзеўкi гуляюць, i мне весяло-о-о-о!" Здаецца, зараз я заспяваю голасна на ўсю Ленiнскую...

Нармальная ўлада павiнна арыентавацца на моцную асобу, на моцнага чалавека. Тады i яна будзе моцнай i прывабнай, а не такой, як зараз.


...Ма-а-амачка, чуеш - салавей пяе-е-е,

Там за гаро-о-ю пляска iдзе-е...


Нiчога, не за гарою. Блiжэй! Мо, нават, зусiм блiзка...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: