Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Прадстаўніка АБСЭ не пускаюць у Беларусь
14:29, 26/08/2003


 ПАЛIТЫКА 

Фантом спажывецкага кошыку
16:30, 26/08/2003, спецпраект NKS

Уяўны сьвет прыносіць
цалкам рэальныя выгоды,
калі прымусіць жыць у ім іншых.
Веслаў Брудзіньскі


Падобна, што міт пра беларускую талерантнасьць канчаткова перамог розум згаладнелага народа. Мазгі беларусаў перасталі адрозьніваць параною ад статыстычных справаздачаў. Кавунападобныя чыноўнікі, захінаючы тварамі ўвесь экран тэлевізара, даюць рапарты свайму начальніку, звар’яцеламу ад заняткаў спортам, аб незвычайных ураджаях і падвышэньні ўзроўню дабрабыту народа. Начальнік, не міргаючы вокам, распавядае суайчыньнікам пра ўрадлівую сёлета “пяцімэтровую кукурузу”. Самі суайчыньнікі, слухаючы гэтыя жахлівыя маналёгі, чакаюць бесплатнай раздачы кукурузных пачаткаў, памерам у чалавечы рост.

Лукашэнка баіцца Шчукіна
15:10, 26/08/2003

Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе разглядалася справа аб абвінавачваньні вядомага праваабаронцы й журналіста, актывіста дэмакратычнага блёку "Свабодная Беларусь" Валерыя Шчукіна ў хуліганстве. Яму інкрымінуецца парушэньне арт.156 Кодэксу “Аб адміністратыўных парушэньнях”.

Тры этапы жыцьця Ўладзімера Кудзінава
13:49, 26/08/2003, Людміла Гразнова, «Народная воля»

Неяк павялося ў нашым жыцьці быць сьціплым і незаўважным, служыць дзяржаве ці яшчэ чаму-небудзь, прэтэндаваць за цесную “хрушчоўку” і малы заробак. Тых, хто выбіваецца з агульнага шэрагу, жадае большага, праяўляе самастойнасьць і ўпартасьць, здабываючы славу й прыбытак уласнай працай, не любяць, у лепшым выпадку зайздросьцяць. Але і ў такім атачэньні бываюць выключэньні – гераічныя асобы, якія насуперак лакейскаму настрою будуюць жыцьцё паводле свайго пляна і дасягаюць посьпеху. Толькі ў газэтах у нас рэдка пішуць пра герояў, баючыся ўзбудзіць рэўнасьць у слугаў і гаспадароў.

ФПБ ідзе на парлямэнцкія выбары
13:47, 26/08/2003

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі намерваецца актыўна ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2004 году, заявіў старшыня ФПБ Леанід Козік. Удзел ў працы парлямэнту дазваляе прафсаюзам актыўна ўплываць на заканатворчы працэс. Своеасаблівай падрыхтоўкай беларускіх прафсаюзаў да парлямэнцкіх выбараў ён назваў сёлетнія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, куды абрана да 50 адсоткаў прафсаюзных актывістаў.

Бацькі ліцэістаў патрабуюць вярнуць асабістыя справы іх дзяцей
13:46, 26/08/2003

25 жніўня бацькі навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (НДГЛ) зьвярнуліся да міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова з патрабаваньнем вярнуць ім асабістыя справы іх дзяцей.

Паклікай мяне за сабой
13:46, 26/08/2003, «Белорусская газета»

Звольнены з пасады віцэ-прэм’ера Аляксандар Папкоў, ужо амаль прызначаны куратарам “Дажынак”, пакорліва прыняў прапанову ачоліць Беларускі аграрна-тэхнічны ўнівэрсытэт, праседзіў на месцы рэктара ўсяго дзесяць дзён, і на мінулым тыдні прызначаны першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Лёс беларускага чыноўніка – умей чакаць і машчаць, пры якіх бы абставінах цябе ні здымалі з пасады. І на цябе не забудуць.

Гадавіна прамовы Марціна Лютэра Кінга
13:44, 26/08/2003, Мэрэдзіт Бюэл, «Голос Америки»

У суботу ў Вашынгтоне адзначалася саракагодзьдзе знакамітай прамовы негрыцянскага баптыскага прапаведніка і аднаго зь лідэраў руху за грамадзянскія правы, доктара Марціна Лютэра Кінга. Прамова 28 жніўня, якая пачыналася са словаў “У мяне ёсьць мара”, лічыцца адной з самых вырашальных момантаў у барацьбе за грамадзянскія правы негрыцянскага насельніцтва Злучаных Штатаў.

Бляк іконы Пуціна слабее
13:43, 26/08/2003, Енс Хартман, Die Welt

Благая навіна прыйшла з Уралу. Менавіта ў Бутке, на радзіме былога прэзыдэнта Барыса Ельцына, на мяжы закрыцьця апынулася дывановая фабрыка, на якой раней працавала 1500 чалавек. Пры гэтым працавітыя жаночыя рукі выраблялі апошнія тры гады прадукцыю, якая карысталася выключна вялікімі попытам: яны ткалі дываны з выяваю прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. У іконы расейскай палітыкі, кажуць зараз у Бутцы, больш няма прыхільнікаў. Як паведамляла газэта “Moscow Times”, прадаўцы дываноў прадавалі па сем-восем Пуцінаў у месяц, адзін дыван за 70 даляраў ЗША. У той жа час ёсьць попыт на дываны з выяваю Леніна, кажа адна з работніц. Назад у савецкі камунізм жадае вярнуцца таксама Чалябінскі металюргічны камбінат. Бронзавыя статуэткі Пуціна па 1500 даляраў ЗША за штуку пакрываюцца пылам на заводзкіх паліцах, кажа начальнік аддзелу маркетынгу Валеры Шыгалаў. Ён зьбіраецца зноў адліваць Сталіна.

Расейскія палітыкі сталі часта наведваць Менск
11:01, 26/08/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Учора ў Менск прыляцеў кіраўнік МУС Расеі Барыс Грызлоў. Афіцыйная падстава візыту -- удзел у аб’яднанай калегіі расейскага й беларускага МУС. Аднак сёньня Грызлоў сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Улічваючы значнасьць міністра ўнутраных справаў на расейскай палітычнай арэне, многія зьвязваюць візыт зь нейкай таемнай місіяй, даручанай яму Крамлём.

Блага накачваў
10:59, 26/08/2003, Вольга Тамашэўская, «Белорусская газета»

У мінулую пятніцу Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады свайго памочніка, кіраўніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Івана Карэнду. Афіцыйная прычына -- у сувязі з пераходам на іншую працу. У адміністрацыі прэзыдэнта карэспандэнту «Белорусской газеты» паведамілі, што Карэнда будзе працаваць у амбасадзе ў Маскве і курыраваць пытаньні інфармацыйнага забесьпячэньня.

Нямцоў жорстка раскрытыкаваў палітыку Лукашэнкі
10:57, 26/08/2003

Адзін зь лідэраў "Союза правых сил", лідэр думскай фракцыі СПС Барыс Нямцоў выступіў з рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі за “падвойную гульню” ў працэсе стварэньня “саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі. "Перакананы, што Расея ў асобе прэзыдэнта Ўлаздімера Пуціна, адказных расейскіх партыяў шчыра жадае аб’яднаньня Расеі й Беларусі. У той самы час Аляксандар Лукашэнка вядзе падвойную гульню”, -- заявіў Нямцоў. “На словах Аляксандар Лукашэнка кажа пра братэрства і сяброўства, а насамрэч ні эканамічна, ні палітычна для аб’яднаньня Расеі й Беларусі нічога ня робіць”, -- сказаў ён.

Першы ГУЛАГ Сталіна
10:52, 26/08/2003, Гансала Арагонэс, «La Vanguardia»

Семдзясят гадоў таму Сталін адкрыў самы доўгі ў сьвеце канал. Упершыню ў гісторыі Савецкага Саюзу на стварэньне гэтага, сапраўды фараонскага, праекту былі накіраваныя палітвязьні й крымінальнікі. Так пачалася эпоха ГУЛАГу. Тыя, хто ў маладосьці пхаў гружаныя ваганэткі й тачкі, рыдляваў уручную і выжываў у расейскія маразы дзеля стварэньня першага манумэнтальнага тварэньня сталінскай эпохі, не жадаюць згадваць пра гэта нават праз сем дзесяцігодзьдзяў. Паводле дадзеных таварыства “Мэмарыял”, якое займаецца абаронай правоў чалавека і зборам інфармацыі аб злачынствах, зьдзейсьненых Савецкай дзяржавай у мінулым, на сёньня жывыя 50 вязьняў першага сталінскага ГУЛАГу. Гэта дзевяностагадовыя дзяды, і ніхто зь іх не жадае казаць пра перажытае.

Лукашэнка робіць больш жорсткім свой аўтарытарны рэжым
10:51, 26/08/2003, Ала Хомутава

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца кіраваць краінай яшчэ вельмі доўга. І хаця яго прэзыдэнцкія паўнамоцтвы заканчваюцца ў 2006 годзе, мяркуючы па ўсім, ён знойдзе спосаб, каб “устроіць” сабе трэці тэрмін кіраваньня, якога па Канстытуцыі Беларусі не існуе.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Дзірка ў Расею
15:32, 26/08/2003, Андрэй Александровіч, БДГ, фота IREX/Promedia


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Лукашэнка даводзіць чыноўнікаў да інфаркту
15:52, 26/08/2003

Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антаненка вечарам 25 жніўня быў дастаўлены ў кардыялягічнае аддзяленьне першай клінічнай лякарні з прыступам стэнакардыі.

Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб узаемных паездках грамадзянаў
15:36, 26/08/2003

Міжурадавае беларуска-польскае пагадненьне аб узаемных паездках грамадзянаў, якое рэгулюе парадак перасячэньня беларуска-польскай мяжы, падпісана ў аўторак у Менску.

Good luck, mister Arlou!
15:31, 26/08/2003, Сяргей Навумчык, Наша ніва

Адкрыўшы энцыкляпэдычны даведнік «Беларускія пісьменьнікі» на артыкуле «Арлоў Уладзімер Аляксеевіч», я зьдзіўлена ўбачыў, што крытычная бібліяграфія пад артыкулам абмяжоўваецца адной спасылкай — маёй рэцэнзіяй на першы зборнік наваполацкага празаіка-пачаткоўца, зьмешчанай у віцебскай газэце аж у 1985 г. Што сёньня можна было б дадаць да той публікацыі? Арлова слушна называюць пераемнікам Караткевіча. Арлоў адрадзіў жанр падарожнага эсэ. Паводле ўзьдзеяньня на нацыянальную самасьвядомасьць ягоны тэкст «Незалежнасьць — гэта...» можа параўнацца толькі з курапацкімі артыкуламі Пазьняка. На праскім стале Быкава ляжала Ўладзева кніжка «Ордэн Белай мышы» — і гэта быў апошні мастацкі твор, які Быкаў прачытаў.

Не белая варона
15:30, 26/08/2003, Людміла Бутузава, Московские новости

Любімая показка ад Шака Кейты: “Стаіць негр і п’е малако з бутэлькі. Падыходзіць п’янаваты мужчына. Спачувальна назірае і нарэшце ставіць дыягназ: “Не-е, хлопец, хоць залейся – табе не дапаможа!”. Цёмнаскуры Кейта сьмяецца да ўпаду. А ў Афрыцы яго б не зразумелі. Там наагул не распавядаюць показак. Каб гэтаму навучыцца, кажа ён, трэба жыць сярод белых.

За 100 беларускіх рублёў дадуць 130 расейскіх
11:05, 26/08/2003, Андрэй Літвінаў, www.gzt.ru

З 2005 году рубель стане адзінай валютай «союзнай дзяржавы» Расеі й Беларусі. Валютны союз будзе створаны на аснове расейскіх прапановаў. Магчымасьці беларусаў запускаць друкарны станок будуць абмежаваныя аб’ёмамі ВУП рэспублікі, які складае ўсяго 5% расейскага, у той час як раней беларусы настойвалі на ўдзеле ў вызначэньні аб’ёму грашовай эмісіі. Калі Лукашэнка ня зробіць новых палітычных сюрпрызаў, дамова аб адзіным рублі можа быць падпісанай ў верасьні.

Сорамна!
11:04, 26/08/2003, Генадзь Бураўкін, для «Белорусских новостей»

Наш затурканы, негаваркі ўрад "парадаваў" суайчыннікаў чарговай лёсавызначальнай пастановай. Строгім "бацькоўскім" вокам ён угледзеў у залапленым мяшку дзяржаўнага бюджэту старую дзірку, праз якую спрытныя зламыснікі хітра цягнуць цяжка заробленыя народныя набыткі, і рашуча — адразу і назаўсёды — заткнуў яе. Не іначай, як дзеля даўно абяцанага дабрабыту рабочых і сялян Савет міністраў па-чапаеўску, адным махам, забраў усе ільготы ў сівых пенсіянераў, у пасведчаннях якіх запісаны нячастыя сёння словы: "За асаблівыя заслугі".

Пад адхіл не пусьцілі
11:02, 26/08/2003, Алена Анкуда, «Белорусская газета»

У Беларусі зьявіўся першы чалец савету рэспублікі з крымінальным мінулым. 22 жніўня былы кіраўнік Беларускай чыгункі Віктар Рахманько, цяпер беспрацоўны, паўтара года пражываў у элітнай кватэры пад кругласутачным назіраньнем АМАПу. Асуджаны за шэраг злачынстваў, зьдзейсьненых ім у час дзяржслужбы. Чакалася, што з залі суда сэнатар выйдзе ў кайданках, -- прадстаўнікі рэспубліканскае пракуратуры, якія падтрымлівалі абвінавачваньне ў судзе, прасілі для абвінавачанага з дэпутацкай недатыкальнасьцю 9 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьня правоў. Аднак Рахманько выйшаў свабодным чалавекам, хаця і віноўным у шэрагу цяжкіх злачынствах.

Тарыфы ЖКХ не стымулююць эканоміку
11:00, 26/08/2003

Эспэрты ва ўрадзе Беларусі лічаць, што цяперашні ўзровень коштаў і тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і адпаведна выдаткі грамадзянаў на іх аплату стварылі недастатковыя стымулы па эканоміі паслугаў.

Правілы ўезду ў Польшчу падпішуць сёньня
10:58, 26/08/2003, фота IREX/Promedia

26 жніўня ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь адбудзецца падпісаньне Пагадненьня паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзянаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: