Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка робіць больш жорсткім свой аўтарытарны рэжым
10:51, 26/08/2003, Ала Хомутава

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца кіраваць краінай яшчэ вельмі доўга. І хаця яго прэзыдэнцкія паўнамоцтвы заканчваюцца ў 2006 годзе, мяркуючы па ўсім, ён знойдзе спосаб, каб “устроіць” сабе трэці тэрмін кіраваньня, якога па Канстытуцыі Беларусі не існуе.

Як бы там не было, беларускі прэзыдэнт і ягоная каманда ўжо зараз пачалі актыўна “зачышчаць” інфармацыйную прастору ў краіне, каб падрыхтаваць пладавітую глебу для актыўнай апрацоўкі электарату, прамыцьця мазгоў. Напрыклад, у сувязі з правядзеньнем рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцітваў. А для гэтага, перш за ўсё, неабходна выдзерці ўсё “пустазельле” -- незалежные СМІ – якія вельмі замінаюць Лукашэнку будаваць сьветлую будучыню для сваіх суграмадзянаў.

Ніколі яшчэ з моманту атрыманьня Беларусьсю сувэрынітэту ціск улады на СМІ ня быў такім жорсткім.

Можна прывесьці вельмі шмат прыкладаў расправы над СМІ ў Беларусі.

Апошнім прыкладам стаў канфлікт з уладамі "Белорусской деловой газеты". Міністэрства інфармацыі вынесла тры папярэджаньні, якія сталі фармальнай падставаю для прыпыненьня выданьняў тэрмінам на тры месяцы. "БДГ" папярэдзілі за публікацыю бліцапытаньня на тэму, ці можа прэзыдэнт карыстацца самалётам кіраўніка дзяржавы ў асабістых мэтах. У пытаньні цытаваліся радкі зь інтэрвію "Міс Расеі" газэце "Мегаполис-экспресс", дзе яна кажа, што Лукашэнка прапаноўваў ёй (і толькі) скарыстацца прэзыдэнцкім самалётам. Міністэрства інфармацыі ўгледзіла ў самім пытаньні абразу гонару й годнасьці прэзыдэнта.

Яшчэ адно папярэджаньне тычылася матэрыялу з адкрытага судовага працэсу над Міхаілам Лявонавым, былым дырэктарам Трактарнага заводу. Газэце, якая апынулася ў складаным становішчы, прапанавалі свае палосы іншыя незалежныя выданьні. І адразу ва ўсіх і без выключэньня пачаліся непрыемнасьці з уладамі.

Быў звольнены дырэктар друкарні, дзе друкавалася газэта, друкарня адмовілася памнажаць газэту. Словам, на сёньня «Белорусская деловая газета» не выходзіць, як і яшчэ некалькі газэтаў, якія спрабавалі дапамагчы калегам. Па чутках, да закрыцьця рыхтуюцца яшчэ некаторыя незалежныя выданьні.

Пад ціск рэжыму Лукашэнкі трапілі і расейскія СМІ, якія працуюць у Беларусі.

У чэрвені зь Менску быў дэпартаваны ўласны карэспандэнт расейскага тэлеканалу НТВ у Беларусі Павал Селін, а бюро ў беларускай сталіцы было закрытае.

Сытуацыю ў краіне можна назваць надзвычайнай – журналісты практычна пазбаўленыя магчымасьці працаваць. Улада прэзыдэнта манапалізавала СМІ звыш усялякай меры. Зь імі змагаюцца як з апошнім інстытутам грамадзянскай супольнасьці. Адлік кронікі супрацьстаяньня можна весьці ад 7 ліпеня 2000 году, калі бяз вестак зьнік апэратар расейскага тэлеканалу ОРТ Зьміцер Завадзкі.

Летась тры беларускія журналісты былі асуджаныя за сваю прафэсыйную дзейнасьць, яны атрымалі тэрміны ад двух да трох гадоў за абразу гонару й годнасьці Лукашэнкі.

За апошняі паўтара года былі закрытыя або прыпынілі выхад праз палітыку эканамічнай дыскрымінацыі каля 20 незалежных выданьняў, якія маюць самыя вялікія наклады. Напрыклад, штотыднёвік "Местное время" быў закрыты летась праз тры тыдні пасьля выхаду першага нумару.

У прынцыпе, дзеяньні рэжыму Лукашэнкі адносна свабоды інфармацыі вельмі зразумелыя. Беларускі прэзыдэнт да гэтага часу пасьпеў стаць “апошнім дыктатарам Эўропы” ў вачох цывілізаванага сьвету.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: