Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямцоў жорстка раскрытыкаваў палітыку Лукашэнкі
10:57, 26/08/2003

Адзін зь лідэраў "Союза правых сил", лідэр думскай фракцыі СПС Барыс Нямцоў выступіў з рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі за “падвойную гульню” ў працэсе стварэньня “саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі. "Перакананы, што Расея ў асобе прэзыдэнта Ўлаздімера Пуціна, адказных расейскіх партыяў шчыра жадае аб’яднаньня Расеі й Беларусі. У той самы час Аляксандар Лукашэнка вядзе падвойную гульню”, -- заявіў Нямцоў. “На словах Аляксандар Лукашэнка кажа пра братэрства і сяброўства, а насамрэч ні эканамічна, ні палітычна для аб’яднаньня Расеі й Беларусі нічога ня робіць”, -- сказаў ён.

Сваю думку Нямцоў матываваў тым, што Лукашэнка, "напрыклад падмануў Расею ў справе ўтварэньня адзінай валюты, якая павінна быць да 1 ліпеня". "Ён (Лукашэнка) падмануў Расею разам з "Газпромом" з стварэньнем газатранспартнага прадпрыемства. Парушыў абяцаньне выконваць эканамічнае заканадаўства, лібэралізаваць беларускую эканоміку, -- заявіў Нямцоў. – Расейскія кампаніі зь цяжкасьцю дапускаюцца ў Беларусь, адбываецца поўны падман расейскіх інвэстараў”.
Нямцоў абвінаваціў Лукашэнку ў правядзеньні антырасейскай палітыкі. “Лукашэнка займае адкрыта несумленную, крывадушную пазыцыю. На сёньня мы маем дэмакратычную Расею і несумленную і хлусьлівую дыктатуру Лукашэнкі. У нас розныя філясофія і ідэалёгія”, -- сказаў Нямцоў. "Драма ў тым, што Беларусь нам, безумоўна, блізкая, а мы яе бесталкова губляем", - адзначыў Нямцоў, паведамляе РІА "Новости".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: