Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фантом спажывецкага кошыку
16:30, 26/08/2003, спецпраект NKS

Уяўны сьвет прыносіць
цалкам рэальныя выгоды,
калі прымусіць жыць у ім іншых.
Веслаў Брудзіньскі


Падобна, што міт пра беларускую талерантнасьць канчаткова перамог розум згаладнелага народа. Мазгі беларусаў перасталі адрозьніваць параною ад статыстычных справаздачаў. Кавунападобныя чыноўнікі, захінаючы тварамі ўвесь экран тэлевізара, даюць рапарты свайму начальніку, звар’яцеламу ад заняткаў спортам, аб незвычайных ураджаях і падвышэньні ўзроўню дабрабыту народа. Начальнік, не міргаючы вокам, распавядае суайчыньнікам пра ўрадлівую сёлета “пяцімэтровую кукурузу”. Самі суайчыньнікі, слухаючы гэтыя жахлівыя маналёгі, чакаюць бесплатнай раздачы кукурузных пачаткаў, памерам у чалавечы рост.


Трызненьне захіснула краіну даўно, але агульнае працяканьне хваробы пераважнай большасьці грамадзянаў абвастрылася наконадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Тады кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што сярэдні заробак беларусаў дасягне 100 даляраў ЗША. Заробак абяцанага ўзроўню дасягнуў, але ці стаў беларускі народ больш шчасьлівым? Паспрабуем разабрацца ў гэтым пытаньні пры дапамозе арыфмэтыкі: прасуміруем выдаткі, неабходныя для мінімальнай жыцьцядзейнасьці вельмі сярэдняга беларуса.

Мы вырашылі самастойна вызначыць узровень спажывецкага кошыку беларуса, абапіраючыся на асабісты досьвед, а не на старанныя лічбы Міністэрства статыстыкі. Такім чынам атрымоўваем.

Квартплата. Вызначым яе прыблізна ў 80 000 рублёў. Менавіта такой яна стане ў лістападзе сёлетнега году для сярэдненькай кватэры ў спальным раёне. У гэтую суму мы ўключылі ацяпленьне, газ, ваду і тэлевізійную антэну. Асобна прыплюсуем 7 000 за электраэнэргію.

Тэлефон. Вызначым яго сьціплай сумай у 6 000 рублёў. Сюды не ўключаныя тэлефоныя размовы з абанэнтамі па-за межамі Беларусі. Дапусьцім, бальшыня нашых суайчыньнікаў не размаўляе па міжгораду, абмяжоўваючыся размовамі з сваякамі й сябрамі ўнутры краіны.

Грамадзкі транспарт. Няхай ён каштуе каля 10 000 рублёў. Пакінем таксоўкі для заможных бізнэсоўцаў і іх сем’яў, і будзем лічыць, што сярэдні беларус перамяшчаецца па горадзе два разы ў дзень па 220 рублёў за талён на транспарт, і дададзім сюды каля трох тысячаў за карыстаньне маршрутным ці звычайным таксі ў выключных выпадках адзін раз у месяц.

Мэдыкамэнты. Іх расходаваньне павялічваецца ўвосень, зімой і ўвесну, і зьніжаецца летам. Але ў сярэднем беларус выдаткуе на іх каля 10 000 у месяц. Пры гэтым мы не ўлічваем рознага кшталту непрыемнасьці са здароўем, калі вымушаныя траціць сур’ёзныя сумы ў даляравым эквіваленце. Напрыклад, адна пломба, пастаўленая стаматолягам, «зьядае» каля чатырох месяцовых нормаў, закладзеных намі ў бюджэт.

Харчаваньне. Гэты пункт можа выклікаць вялікую колькасьць спрэчак. Але мы вырашылі, што беларусу можа хапіць на харчаваньне 100 000 рублёў. Варта адразу агаварыцца, што тут улічана толькі прыгатаваньне ежы дома з харчоў зь мінімальным утрыманьнем вітамінаў. Магчыма, варта дадаць яшчэ 10 000 на напоі – сок, піва, мінеральную ваду, розныя «колы».

Вопратка. Будзем меркаваць, што сярэдні беларус можа апрануцца на 50 000 у месяц. За год атрымоўваецца каля 300 даляраў. Сумнеўна, што гэтага можа хапіць, каб выглядаць прыстойна, але мы кажам пра сярэднега беларуса, а ён, адпаведна апранаецца сярэдненька, ад мясцовых вытворцаў і з таннага рэчавага рынку.

Прадметы гігіены. На іх давядзецца выдаткаваць каля 10 000. У гэты разьдзел уваходзяць: зубная паста, мыйныя сродкі, туалетная папера, сурвэткі і г.д.

Зараз падсумуем прамежкавы вынік. Атрымалася 283 000 рублёў.

Мы высьветлілі, што аднаму беларусу неабходна для існаваньня каля 150 даляраў.

Тром чальцам сям’і – каля 450-і.

Чатыром – каля 600 даляраў.

І ашчаджаць тут не атрымаецца: квартплата, прадугледжаная для аплаты жыльля ператворыцца ў яшчэ большыя сумы, неабходныя для выхаваньня дзіцёнка.

Апрача таго, мы не палічылі сумы, неабходнай для таго, каб адсьвяткаваць сямейную ўрачыстасьць, наведаць рэстарацыю, зьезьдзіць на пікнік за горад, у адпачынак... Каб мінімальна закрыць гэтыя праблемы неабходна атрыманую намі суму памножыць на 2. Такім чынам, для сям’і з трох чалавек для нармальнага жыцьця (зусім не па мерках цывілізаваных краінаў) неабходна атрымоўваць каля 900 даляраў ЗША ў месяц.

Паспрабуйце ўявіць, калі мы зможам выйсьці на такі ўзровень даходаў пры цяперашніх тэмпах эканамічнага разьвіцьця. Уявілі? Віншуем!


nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Продаём секционные водоподогреватели. Подогреватели систем отопления.
Buy brand name luggage sets online