Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паклікай мяне за сабой
13:46, 26/08/2003, «Белорусская газета»

Звольнены з пасады віцэ-прэм’ера Аляксандар Папкоў, ужо амаль прызначаны куратарам “Дажынак”, пакорліва прыняў прапанову ачоліць Беларускі аграрна-тэхнічны ўнівэрсытэт, праседзіў на месцы рэктара ўсяго дзесяць дзён, і на мінулым тыдні прызначаны першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Лёс беларускага чыноўніка – умей чакаць і машчаць, пры якіх бы абставінах цябе ні здымалі з пасады. І на цябе не забудуць.

Аляксандар Папкоў, як ён сказаў у адным з інтэрвію «Белорусской газете», з дзяцінства працаваў на зямлі і выбар прафэсіі для яго («скажу без лишнего жеманства...») ня быў праблемай. Кар`еру пачынаў з пасады агранома ў адной з гаспадарак Магілёўскай вобласьці, старшыняваў у Шклоўскім райвыканкаме, а пасьля дарос да першага сакратара райкаму партыі. У пачтку 90-ых, у пэрыяд барацьбы паміж партсакратарамі за ўладу на месцах, Папкоў ваяваў за месца старшыні Шклоўскага райвыканкаму з тады яшчэ мала каму вядомым дэпутатам Вярхоўнага Савету Аляксандрам Лукашэнкам. І выйграў. А ў 1994 годзе выйграў Лукашэнка. Папкоў працягваў кар’еру чыноўніка раённага маштабу.

І тым ня менш менавіта яго Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм’ерам, які будзе курыраваць сельскую гаспадарку. Вызнаючы ў гэтым і іншых кадравых рашэньнях адзін прынцып – выцягнуць чалавека з глыбінкі, прычым вельмі канкрэтнай і надзяліць яго непараўнальнай па маштабах Круглянскага раёну (там працаваў Папкоў да свайго віцэ-прэм’ерства) уладаю. А пасьля наладзіў праверку, накшталт той, якую прайшоў Папкоў, калі атрымаў абразьлівы наганяй на ўсю краіну за прыпіскі ( «Оставим за ним должность директора фестиваля «Дожинок». Пусть тащит воз».).

Адзінае, няма ніякіх гарантыяў, што з новай пасады Аляксандра Папкова ня здымуць зь ня менш гучным трэскам і па той самай прычыне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: