Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка даводзіць чыноўнікаў да інфаркту 15:52, 26/08/2003
Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антаненка вечарам 25 жніўня быў дастаўлены ў кардыялягічнае аддзяленьне першай клінічнай лякарні з прыступам стэнакардыі.
Паводле галоўнага доктара лякарні Ўладзімера Курбаева, "стан яго здароўя ўжо нармалізаваўся". "Аднак на стацыянарным лекаваньні мэр прабудзе як мінімум тыдзень, а можа і болей”, -- сказаў У.Курбаеў. Ён паведаміў, што раней у 49-гадовага старшыні гарвыканкаму ніколі не было праблемаў з сэрцам. Прыступ у Аляксандра Антаненкі здарыўся яшчэ 22 жніўня, аднак да панядзелка ён адмаўляўся ад шпіталізацыі.
Як паведамілі БелаПАН у прыёмнай А.Антаненкі, гарвыканкам працуе ў звычайным рэжыме. Абавязкі кіраўніка з 25 жніўня выконвае першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Анатоль Кунаш.