Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка баіцца Шчукіна
15:10, 26/08/2003

Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе разглядалася справа аб абвінавачваньні вядомага праваабаронцы й журналіста, актывіста дэмакратычнага блёку "Свабодная Беларусь" Валерыя Шчукіна ў хуліганстве. Яму інкрымінуецца парушэньне арт.156 Кодэксу “Аб адміністратыўных парушэньнях”.

29 ліпеня, згодна судоваму рашэньню, праваабаронца быў выселены з пакою аднаго з полацкіх інтэрнатаў, і зараз яму прыходзіцца начаваць у залі чаканьня мясцовага чыгуначнага вакзалу. У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні, якое заключалася ў тым, што Шчукін спаў у залі чаканьня, паклаўшы ногі на лаву. Гэта было кваліфікавана як хуліганскія дзеяньні.

У час судовага паседжаньня абвінавачаны папрасіў паказаць яму нарматыўны дакумэнт, які сьведчыць пра тое, што адпачынак на вакзальнай лаве зьяўляецца хуліганскім дзеяньнем. Супрацоўнікі міліцыі ня здолелі прадставіць праваабаронцу Статут чыгуначных дарог і Правілы паводзінаў на вакзале, якія б утрымлівалі дадзеную норму. Наступнае паседжаньне пройдзе 29 жніўня.

Камэнтуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 вынікі судовага паседжаньня, Валеры Шчукін заявіў, што перанос суда на 29 жніўня можна патлумачыць толькі адным: праваабаронцу зьбіраюцца пасадзіць у турму на 10 сутак, бо 7 верасьня ў Полацку будзе шырока адзначацца Дзень беларускай пісьмовасьці і на сьвяце павінен быць сам Аляксандар Лукашэнка. У час леташніх сьвяткаваньняў Дня пісьмовасьці міліцыянты не пусьцілі Валеры Шчукіна на пляц, дзе знаходзіўся Аляксандар Лукашэнка. Пры гэтым яны заявілі, што праваабаронца падобны на злачынцу, які знаходзіцца ў вышуку. Праваабаронцу давялося некалькі гадзінаў правесьці ў міліцыі. Сёлета, лічыць Шчукін, улады вырашылі выкарыстаць іншы мэтад.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: