Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тарыфы ЖКХ не стымулююць эканоміку
11:00, 26/08/2003

Эспэрты ва ўрадзе Беларусі лічаць, што цяперашні ўзровень коштаў і тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і адпаведна выдаткі грамадзянаў на іх аплату стварылі недастатковыя стымулы па эканоміі паслугаў.

“Матэрыяльная зацікаўленасьць насельніцтва па ўсталяваньні індывідуальных прыбораў уліку і рэгуляваньня спажывання паслугаў цяпла і водазабесьпячэньня непадмацаваная фінансавымі магчымасьцямі іх усталяваньня за кошт сродкаў грамадзянаў”, - падае “Интерфакс” меркаваньне ананімных крыніцаў ва ўрадзе.

Для вырашэньня праблемы адмыслоўцы мяркуюць даць магчымасьць грамадзянам усталяваць да 2008 году індывідуальныя прыборы ўліку і рэгуляваньня спажываньня паслугаў, перш за ўсё вады, за кошт сродкаў арганізацыяў -- пастаўшчыкоў паслугаў з наступным выплатай грамадзянаў гэтых выдаткаў ў растэрміноўку або праз кошт паслугаў.

Асаблівасьцю далейшага ўдасканаленьня палітыкі коштуўтварэньня на жыльлёва-камунальныя паслугі, лічаць адмыслоўцы, павінна стаць не простае падвышэньне коштаў і тарыфаў у сувязі са зьменаю коштаў на рэсурсы, а больш плаўнае рэгуляваньне ў залежнасьці ад росту рэальных даходаў грамадзянаў і зьніжэньня сабекошту паслугаў. У прыватнасьці, плата насельніцтва за тэхнічнае абслугоўваньне й камунальныя паслугі на кожным этапе рэфармаваньня не павінны пераўзыходзіць ўзровень (долі ўласных выдаткаў грамадзянаў у сукупным даходзе сярэднестатыстычнай сям’і), усталяванага дзяржаваю.

На апошнім этапе рэфармаваньня стаўка платы за карыстаньне жылым памяшканьнем павінна быць дыфэрэнцыраваная ў залежнасьці ад якасьці і месцазнаходжаньня жылога памяшканьня і забясьпечваць пашыранае ўзнаўленьне гэтага віду паслугаў. Пры гэтым уласьнікі жылых памяшканьняў павінны ўлічваць падатак на нерухомасьць.

Адмыслоўцы мяркуюць, што наймальнікі, уласьнікі жылых памяшканьняў, чальцы арганізацыяў грамадзянаў-забудоўнікаў, якія маюць больш за адно памяшканьне, павінны аплочваць яго ўтрыманьне і спажываньне камунальных паслугаў у поўным б’ёме. Пры наяўнасьці ў грамадзяніна двух і болей памяшканьняў вызваленьню ад абкладаньня падаткам на нерухомасьць падлягае толькі адно зь іх па выбару грамадзяніна. Апрача таго, згодна канцэпцыі, мяркуецца ўвядзеньне ў падвышаным памеры падатку на нерухомасьць для грамадзянаў, якія маюць два і болей жылых памяшканьняў.

Кажучы пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця жыльлёвай гаспадаркі, экспэрты нагадалі, што эканамічныя стасункі ў жыльлёвавй сфэры дазволілі сфармаваць прыватны жылы фонд у тым ліку шляхам правядзеньня яго прыватызацыі і павелічэньня будаўніцтва жылых памяшканьняў за кошт грамадзянаў. У выніку сёньня каля 80% жыльлёвага фонду знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці. Акрамя таго, у краіне сфармаваўся другасны рынак жылых памяшканьняў, які дазваляе насельніцтву вырашаць свае жыльлёвыя праблемы без дапамогі дзяржавы. У выніку чарга на паляпшэньне жыльлёвых умоваў зьменшылася на 200 тыс. сям’яў у параўнаньні з 1990 годам.

У 1997-2002 гадох у камунальную ўласнасьць прынята 16.615,1 тыс. кв. мэтраў агульнай плошчы ведамственных жылых памяшканьняў. Апрача гэтага, завяршаецца аднаўленьне і прывядзеньне ў тэхнічна спраўны стан практычна разбуранай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі былых вайсковых гарадкоў, пакінутых пасьля вываду войскаў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама гарадкоў, передадзеных Узброенымі сіламі Беларусі і ўзятых на балянс арганізацыямі Мінжылкамунгасу. Узровень абслугоўваньня ў прынятым жыльлёвым фондзе дасягнуў сярэднерэспубліканскіх паказчыкаў. Пры гэтым крыніцы фінансаваньня засталіся ранейшымі, а асноўныя працы выконваюцца за кошт унутранага пераразьмеркаваньня сродкаў у галіне.

Пры гэтым, аднак, у жыльлёвай гаспадарцы не ўдалося дабіцца паўнавартасных дамоўных адносінаў. Ускладаньне на арганізацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі неўласьцівых ім функцыяў і няздольнасьць мясцовых выканаўчых і разьмеркавальных органаў выконваць дамоўныя забавязкі прывялі да фактычнага невыкананьня ў поўным аб’ёме неабходных працаў па ўтрыманьні й рамонце жыльлёвага фонду. Сумяшчэньне функцыяў уласьніка жыльлёвага фонду й гаспадарчай дзейнасьці па кіраваньні і абслугоўваньні гэтага фонду прыводзіць да адсутнасьці стымулаў для падвышэньня эфэктоўнасьці кіраваньня жылфондам, яго эксплюатацыі і рамонту, рэзюміравалі экспэрты. У сувязі з гэтым яны лічаць за неабходнае да 2006 году ажыцьцявіць падзел функцыяў і дамоўных адносінаў паміж уласьнікамі жыльлёвага фонду, арганізацыямі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і падраднымі арганізацымі. Пры гэтым адным з галоўных накірункаў называецца стварэньне канкурэнтнага асяродку шляхам своечасовага й дастатковага фінансаваньня ўтрыманьня й рамонту жыльлёвага фонду, а таксама паступовага падвышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі з адначасовай адраснай падтрымкаю малазабясьпечаных грамадзянаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: