Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Націсьнем на Пуціна – ударым па тэрарызму
10:58, 27/08/2003, Лі Валоскі, Марк Лензі, The International Herald Tribune

У сераду расейская дэлегацыя будзе ўдзельнічаць у шматбаковых перамовах у Пекіне, закліканых пераканаць Паўночную Карэю згарнуць сваю нядаўна запушчаную ядзерную праграму. Расейцы, па крайняй меры, заслугоўваюць удзячнасьці за спробу пасадзіць паўночных карэйцаў за стол перамоваў, што падобнае на тое, як яны дапамаглі ў пачатку месяца прадухіліць спробу накіраваць ручныя супрацьпаветраныя ўстаноўкі ў рукі людзей, якія, згодна інфарматарам ФБР, зьяўляюцца тэрарыстамі. Аднак у іншых абласьцях Масква перашкаджае захадам ЗША ў справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам.

 ПАЛIТЫКА 

Ян Новак-Езяраньскі падтрымаў "Ратушу"
16:08, 27/08/2003, Радыё «Палёнія»

Вядомы публіцыст, палітык і шматгадовы кіраўнік польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа Ян Новак-Езяраньскі накіраваў ліст падтрымкі грамадзянскай арганізацыі “Ратуша”, якая судовым рашэньнем была зачыненая 21 жніўня.

Камуністы патрабуюць перагляду Закону “Аб масавых мерапрыемствах”
13:44, 27/08/2003

У дзяржаўных сродках масавай інфармацыі апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. У ім утрымліваецца цэлая сыстэма мераў, накіраваных на абмежаваньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў і іх грамадзкіх аб’яднаньняў. У сувязі з гэтым бюро Цэнтральнага Камітэту Партыі камуністаў Беларускай зьвяртае ўвагу грамадзкасьці краіны на “адкрыта антыдэмакратычны і антыканстытуцыйны” харатар Закону “Аб масавых мерапрыемствах” і рашуча пратэстуе супраць яго прыняцьця і яго моцы, што павінна адбыцца 29 жніўня.

Яўген Лабановіч: «Нельга лічыць увесь народ дурнямі»
13:01, 27/08/2003, Аляксандар Тамковіч, «Снплюс. СВОБОДНЫЕ НОВОСТИ ПЛЮС»

Два-тры гады таму Яўгена Лабановіча лічылі адным з самых пэрспэктыўных беларускіх палітыкаў. Яму яшчэ не было і трыццаці, але ён ужо ачольваў выканкам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Добра адукаваны, разумны, амбіцыйны - што яшчэ патрэбна маладому палітыку? Але пасьля Жэня зьехаў зь Менску. Нядаўна вярнуўся ў Менск - нарадзілася дачка. Але хутка зноў паедзе ў Цюмень, працаваць.

Газэце «День» вярнулі пасьведчаньне аб рэгістрацыі
11:13, 27/08/2003

25 жніўня Міністэрства інфармацыі скасавала свой ранейшы загад аб скасаваньні рэгістрацыйнага пасьведчаньня газэты "День". Пра гэта прэсавай службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Лукашэнку патрэбныя «абсолютно сопрягаемые личности»
11:10, 27/08/2003, Ірына Дзяргач, «Белорусские новости»

У кругавароце гучных кадравых перастановак апошняга часу засталося амаль незаўважаным звальненьне Івана Карэнды, якога Аляксандар Лукашэнка 21 жніўня вызваліў ад пасады памочніка прэзыдэнта – начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня прэзыдэнцкай адміністрацыі. Між тым, гэтае рашэньне сымбалічнае. Сёньня ў верхніх эшалёнах улады не патрэбныя паэты (памятаеце, Карэнда ў гэтым аплуа нават удзельнічаў у конкурсе тэкстаў дзяржаўнага гімна?). Сёньня патрэбныя жалезныя ідэолягі, энэргічныя праваднікі генэральнае лініі. Так што кадравыя рашэньні апошніх тыдняў вельмі лягічныя.

Зварот да настаўнікаў Беларусі
11:08, 27/08/2003

Шаноўныя калегі! Зьвяртаемся да вас у цяжкія часы, якія перажываем мы, выкладчыкі, нашыя навучэнцы і наш ліцэй. Мы хочам, каб вы ведалі аб’ектыўную праўду пра тое, што адбываецца. Наш ліцэй ліквідаваны Пастановаю Савета Міністраў №850 ад 25.06.2003 года. Мэта ліквідацыі, згодна з гэтай пастановай, – неабходнасьць “аптымізацыі сыстэмы навучальных установаў”. Марна шукаць сэнс гэтай “мэты”. Марна імкнуцца зразумець, што ж гэта за “аптымізацыя”, калі зьнішчаюць адзіную ў краіне навучальную ўстанову ліцэйскага тыпу, дзе ўсе дысцыпліны выкладаюцца на нашай роднай беларускай мове – не вам тлумачыць, што робяць зноў з беларускай мовай у сыстэме адукацыі.

У Беларусь прыедзе «Сакрат». Пад руку з «Леанарда да Вінчы»
11:06, 27/08/2003, Алег Новікаў, «Белорусская газета»

У бліжэйшы час з санкцыі афіцыйнага Менску ў Беларусі могуць быць запушчаныя эўрапэйскія праграмы для краінаў-кандыдатаў у ЭЗ. Эўрапэйцы намерваюцца кінуць у Беларусь сотні мільёнаў эўра, каб зрабіць зь беларусаў праеўрапэйскі настроеную нацыю. У студзені сёлетнега году група дэпутатаў Эўрапарлямэнту на чале з Элізабэт Шрёдтэр (віцэ-прэзыдэнт дэлегацыі ЭЗ-Беларусь, эўрадэпутат нямецкай Партыі «зялёных») перадала на разгляд Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі праект аб пашырэньні дзеяньня на Беларусь шэрагу адукацыйных і культурных праграмаў - «Леанарда да Вінчы», «Сакрат» і інш.

Кадафі і Лукашэнка: быць ці ня быць разам?
11:03, 27/08/2003, Сяргей Крывашэін, БДГ / Новая газета

Эксцэнтрычны й харызматычны правадыр Лібіі палкоўнік Муамар Кадафі мог бы з поўным правам перафразаваць свайго беларускага калегу, гаворачы штосьці кшталту “па волі лёсу Лібія вылучылася на ролю духоўнага лідэра заходнеафрыканскае цывілізацыі”. Ва ўсялякім выпадку, у адрозьненьне ад Беларусі, дзе гэта было проста пустаслоўем, Кадафі прыкладае ўсе намаганьні, каб адпавядаць менавіта гэтай ролі.

Прэзыдэнт №2
11:02, 27/08/2003, Аляксандар Бандарэнка, БДГ / Новая газета

Калі б усе распараджэньні, указы й дэкрэты прэзыдэнта краіны выконваліся так рупліва, як яны рыхтуюцца да падпісаньня, то ў Беларусі ўжо амаль зь месяц працаваў бы адзін-адзіны прэзыдэнт. Да 1 жніўня Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі й сэртыфікацыі пры Савміне і Мінсацабароны ў адпаведнасьці з распараджэньнем ураду абавязаны быў унесьці зьмены ў свае прававыя акты і вызначыць, што такое найменьне пасады як “прэзыдэнт” мае права прымяняцца выключна адносна кіраўніка дзяржавы. Усім астатнім «прэзыдэнтам» было прапанавана зьмяніць шыльду. Але, мяркуючы па ўсім, строгаму загаду падпарадкаваліся ня ўсе «прэзыдэнты». Ёсьць такія, хто наагул не жадае разьвітвацца з такой рэспэктабельнай назвай. Пагаворваюць, што адзін зь іх - кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Белавежская пушча ператвараецца ў крымінальную зону
11:25, 27/08/2003, Кірыл Васількоў, адмыслова для сайту “Беловежская пуща - XXI век”, фота Вячаслава Алешкі


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Издевательство?
16:17, 27/08/2003

В преддверии нового учебного года многодетные семьи получат материальную помощь из бюджета Минска. Такое решение принял Мингорисполком. Как передает БЕЛТА, семьям, воспитывающим трех несовершеннолетних детей, будет выделена единовременная денежная помощь в размере 75 тысяч рублей. Если детей четверо, то семья получит 100 тысяч, если пять и более – 125 тысяч...

Ахвяра Норд-Оста засталася без працы
13:39, 27/08/2003, Ганна Ляшкевіч, «КП в Беларуси»

Вольгу Золіну не бяруць нават на стаўку пачынаючага доктара, хаця да гэтага яна была галоўным адмыслоўцам Менскай вобласьці. Калі мы сустрэліся, Вольга Ўладзімераўна сказала: “Справа не ўва мне, я без працы не застануся. Але хтосьці павінен сказаць праўду пра тое, што адбываецца". – “А вы не баіцеся наступстваў?”. – “Не, я сваё ўжо адбаялася...”

У Менску спрабавалі падпаліць сінагогу
12:32, 27/08/2003

Ноччу 27 жніўня ў Менску была зьдзейсьнена спроба падпалу сінагогі “Бэйс-Ісроэль”, разьмешчанай на вуліцы Даўмана.

У Менску працягваецца эпідэмія менінгіту
11:28, 27/08/2003, Интерфакс

У Менску не зьмяншаецца колькасьць дзяцей, хворых на энтэравірусную інфэкцыю зь менінгіяльным сындромам. Пра гэта паведамілі “Интерфаксу” ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Паводле суразмоўцаў агенцтва, у пачатку жніўня з прызнакамі энтэравіруснай інфэкцыі зь менінгіальным сындромам у інфэкцыйныя аддзяленьні менскіх шпіталяў паступіла больш за 250 дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў.

Камунальныя тарыфы падвышалі незаконна
11:27, 27/08/2003, АФН

На апошнім паседжаньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях па загаду Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі было прынятае рашэньне аб тым, што ўрад ня будзе да канца 2003 году падвышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Пінскі сударамонтны завод на мяжы банкруцтва
11:26, 27/08/2003

На мяжы банкруцтва аказаўся Пінскі сударамонтны завод пасьля таго, як Міністэрства транспарту і камунікацыяў запазычыла яму 300 млн. рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: