Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Газэце «День» вярнулі пасьведчаньне аб рэгістрацыі
11:13, 27/08/2003

25 жніўня Міністэрства інфармацыі скасавала свой ранейшы загад аб скасаваньні рэгістрацыйнага пасьведчаньня газэты "День". Пра гэта прэсавай службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Дакумэнт, які вярнуў газэце "День" пасьведчаньне аб рэгістрацыі, чакаў разгляду каля трох тыдняў. Яшчэ 5 жніўня начальнік аддзелу рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі паведаміў, што рыхтуе адпаведны загад. Некалькі дзён таму ён паведаміў, што дакумэнт "чакае прыезду міністра" — Уладзіміра Русакевіча. Аднак ужо 26 жніўня высьветлілася, што паперу падпісаў першы намесьнік міністра Станіслаў Нічыпаровіч. На пытаньне, чаму рашэньне прымалася так доўга, Лілія Ананіч зазначыла: "Ёсьць такі панятак: парадак разгляду дакумэнтаў, і на гэта адводзіцца месячны тэрмін. Мы гэты тэрмін не парушылі".

Рэдакцыя "Дня" ўсьцешаная тым, што міністэрства адклікала свой незаконны загад, аднак падкрэсьлівае, што за гэты час газэта панесла сур’ёзныя маральныя й матэрыяльныя страты. "Асабліва ўражвае той факт, што на закрыцьцё газэты спатрэбілася ўсяго некалькі гадзін. А над тым, як адмяніць сваё незаконнае рашэньне, міністэрства думала тры тыдні," — кажа рэдактар газеты "День" Генадзь Барбарыч. Рэдакцыя плянуе напрацягу месяца аднавіць выпуск газэты.

Нагадаем: 28 ліпеня былы міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны падпісаў загад аб прызнаньні "страціўшымі сілу" пасьведчанняў аб рэгістрацыі 35 выданьняў. Сярод іх апынулася і недзяржаўная газэта "День". Паводле арт. 9 Закона аб друку, пасведчаньне аб рэгістрацыі выданьня прызнаецца несапраўдным, калі на працягу каляндарнага году выданьне не выпускае ніводнага нумару. Перадапошні нумар газэты "День" быў надрукаваны ў Беларускім доме друку 25 ліпеня 2002 года. Апошні нумар выданьня — цалкам прысьвечаны "гарадзенскаму" этапу жыцьця Васіля Быкава — выйшаў у маладзечанскай друкарні "Перамога" 23 ліпеня сёлета. Частка накладу праз прыватных распаўсюднікаў патрапіла да чытачоў ужо на наступны дзень. 31 ліпеня галоўны рэдактар выданьня Генадзь Барбарыч зьвярнуўся ў міністэрства з заявай, у якой падкрэсьліў, што "газета "День" выканала патрабаваньне закону пра неабходнасьць выхаду пэрыядычнага выданьня не радзей за адзін раз на год".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: