Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камунальныя тарыфы падвышалі незаконна
11:27, 27/08/2003, АФН

На апошнім паседжаньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях па загаду Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі было прынятае рашэньне аб тым, што ўрад ня будзе да канца 2003 году падвышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

У дадатак да гэтага Міністэрства экономікі Рэспублікі Беларусь паведаміла ФПБ, што дзейныя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі цалкам забясьпечваюць выкананьне парамэтраў па кампэнсацыі насельніцтву выдаткаў на вытворчасьць гэтых паслугаў. Але, нягледзячы на гэта, Міністэрства эканомікі спачатку падвышае (з 25 чэрвеня) тарыфы на цеплавую энэргію на 16,1% адносна тарыфаў, усталяваных у лютым, а 1 ліпеня яшчэ на 14%. Падвышэньне тарыфаў адбылося без адпаведнага павелічэньня даходаў грамадзянаў, як гэта прадугледжана у Генэральным пагадненьні.

У агульнай складанасьці за пэрыяд з сьнежня 2002 г. па ліпень 2003 г. тарыфы на цеплавую энэргію вырасьлі на 52%. У агуле за 6 месяцаў 2003 году агульныя кошты на жыльлёва-камунальныя паслугі вырасьлі на 29,1%, пры росьце спажывецкіх коштаў на 14,5%. Зараз аплата жыльлёва-камунальных паслугаў за аднапакаёвую кватэру ў ацяпляльны сэзон складзе каля 50 тыс. рублёў і дасягне 45% ад прагназаванага памеру прызначанай пэнсіі.

Імклівы рост коштаў і тарыфаў на жыльлёва-камунальныя і іншыя паслугі побач з палітыкай “замарожваньня” рэальнай заробнай платы прывядзе да зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва. Апрача таго, да гэтага часу ўрад ня выканаў пункты пратаколу Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях аб зьніжэньні памеру пені за несвоечасовую аплату жыльлёва-камунальных паслугаў і аб адмене пастановы Савету Міністраў “Аб фармаваньні фонду аплаты працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, якія маюць запазычанасьць па выплаце заробнае платы”.

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць, што ўрад ня мае аб’ектыўных прычынаў невыкананьня дамоўленасьцяў, дасягнутых на паседжаньні Нацыянальнай рады. У лісьце, накіраваным выконваючаму забавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргею Сідорскаму. ФПБ патрабуе праінфармаваць прафсаюзы й насельніцтва аб мерах, якія ўрад намерваецца прыняць у бліжэйшы час для кампэнсацыі выдаткаў насельніцтва, зьвязаных з ростам тарыфаў на паслугі ЖКХ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: