Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўніку АБСЭ па свабодзе СМІ не адмяўлялі ў выдачы візы, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Шупляк. Паводле яго, візыт прадстаўніка структуры Фрэймута Дувэ патрабуе руплівай працы. На думку МЗС, візыт мэтазгодна прымеркаваць да сэмінара па пытаньнях адаптацыі беларускага заканадаўства да эўрапейскіх стандартаў. Ён пройдзе 15 верасьня ў Менску пад эгідай Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Акрамя таго, беларускі “парлямэнт”, які пачне сваю працу 2 верасьня, будзе разглядаць праект закону аб СМІ. МЗС Беларусі мяркуе, што гэтыя падзеі заслугоўваюць увагі Прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, таму прапанавана перанесьці яго візыт у Беларусь на больш позьнія тэрміны.
Суд Маскоўскага раёну Менску прыняў на разгляд скаргу бацькоў навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (НДГЛ) аб незаконнасьці пастановы ўраду ад 25 чэрвеня сёлетнега году аб ліквідацыі навучальнай установы.
У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі новыя пляны. Паводле яе лідэра Леаніда Козіка, арганізацыя намерваецца актыўна ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2004 году. Пра гэта старшыня ФПБ заявіў 25 жніўня на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай візыту ў Менск дэлегацыі Ўсеагульнай фэдэрацыі прафсаюзаў Сырыі на чале з старшынём арганізацыі Махамэдам Шабанам Азузам.
27 жніўня адбылася сустрэча надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Грыгор’ева з амбасадарам Рэспублікі Судан у Расейскай Фэдэрацыі Ібрагімам аль-Башырам Асманам аль-Кабашы, акрэдытаваным па сумяшчальніцтве ў Беларусі.
Актывісты руху ЗУБР пераназвалі некалькі вёсак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці.
Справа ў тым, што мясцовыя ўлады сталі ставіць на ўездах у вёскі шыльды з расейскімі назвамі. Скарга ад жыхароў гэтых вёсак адразу паступіла ў віцебскую суполку ЗУБРа. Актывісты руху выкапалі слупы ў гэтых месцах, выправілі назвы на беларускія і ўсталявалі іх ізноў. Мясцовыя жыхары паабяцалі і надалей падаваць зубрам інфармацыю, калі такія факты будуць паўтарацца.
Уже почти два месяца, щелкая пультом телевизора, мы натыкаемся на шестую кнопку с мыслью: «Здесь было ТВС». О том, как складывается судьба некоторых осиротевших телеведущих, «Новая газета» уже рассказывала. А Виктор Шендерович расскажет о себе сам.
Афіцыйны прадстаўнік АБСЭ ў справах прэсы Фраймут Дувэ, якому Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовілася выдаць візу ў Менск на 1-2 верасьня, расцэньвае свае шанцы на сёлетнюю паездку ў Беларусь як мінімальныя. У эксклюзіўным інтэрвію спадар Дувэ паведаміў, што адрозна ад Беларусі, усе іншыя сябры АБСЭ пакідаюць яму права самому вырашаць, калі яму варта наведваць тую ці іншую краіну.
Пытаньне аб дэпутацкіх групах разглядалася ўчора на паседжаньні рады “палаты прадстаўнікоў”. На дадзены момант у ніжняй палаце беларускага “парлямэнту” налічваецца сем фракцыяў. Аднак вынікам папярэдне праведзенай працы па ўдакладненьні іх складу зьявілася непрызнаньне дэпутацкай групы “Рэспубліка”, рашэньне аб выхадзе зь якой нядаўна прынялі адразу чацьвёра дэпутатаў.
Намесьнік міністра прамысловасьці Іван Залатарэвіч, які адказвае ў Мінпраме за ідэалёгію, актыўна праводзіць працу, накіраваную на ліквідацыю прафсаюзу работнікаў радыёэлектронікі (РЭП), паведамілі ў рэспубліканскім савеце прафсаюзу РЭП.
З таго часу, як Уладзімер Пуцін стаў прэзыдэнтам, контрвыведнікі і вайскоўцы прасачыліся без залішняга шуму на ўсе важныя пасады ва ўрадзе. 77 адсоткаў значных пасадаў занятыя прадстаўнікамі ранейшай савецкай намэнклятуры, ваенную форму носіць траціна ўраду. Крытыкі апасаюцца “прыхаванага дзяржаўнага перавароту”.
Тыдзень таму ў Альжыры было прыпыненае выданьне галоўных незалежных газэтаў, аднак іх зьнікненьне з шапікаў дала прэсе нечаканую магчымасьць атрымаць новую аўдыторыю. Урад вырашыў спыніць друкаваньне незалежных газэтаў Le Matin, Le Soir d`Algerie, L`Expression, а также арабамоўнай Errai. У канцы мінулага тыдня газэты El-Khabar і Liberte разьлічыліся зь дзяржаўнымі друкарнямі і зноў сталі выходзіць.
У панядзелак агенцтва “Интерфакс-Запад” распаўсюдзіла інфармацыю аб дадатковых даручэньнях, дадзеных беларускім прэзыдэнтам розным міністэрствам для напаўненьня рэальным зьместам канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі. Некаторыя з гэтых даручэньняў маюць відавочную падкладку.
Любімы кіраўнік паўночных карэйцаў Кім Чэн Ір, як паведамляе агенцтва ИТАР-ТАСС, прыняў рашэньне аб запуску на броварным заводзе ў Пхеньяне ліні па вытворчасьці піва "Балтика". Карэйскі варыянт піва, якое Кім Чэн Ір пакаштаваў у час свайго візыту ў Расею ў 2001 годзе, атрымае назву "Тэданган № 5".
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што з увядзеньнем адзінай валюты ў рамках «саюзнай дзяржавы» з Расеяй і ўвядзеньнем у абарачэньне на тэрыторыі Беларусі расейскага рубля сьпяшацца ня варта. “Бо ўвядзеньне ў абарачэньне расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца фактычным аб’яднаньнем Беларусі з Расеяй. Як бы мы не вялі сёньня перамовы, не адстойвалі сваю пазыцыю, мы можам аказацца ў ролі другаснай дзяржавы. І я гэтага баюся ", - заявіў А.Лукашэнка ў сераду ў размове з жыхарамі Воршы (Віцебская вобласьць). Паводле беларускага лідэра, на дадзены час паводле пагадненьня аб увядзеньні адзінай валюты "ідзе складаны працэс перамоваў".
Арыгінальны спосаб разьлікаў за здадзенае прыватнымі гаспадаркамі малако знайшлі кіраўнікі асобных калгасаў Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Замест выплатаў наяўнымі грашыма яны практыкавалі так званыя добраахвотна-прымусовыя разьлікі зь людзьмі заляжалымі таварамі зь мяцовых крамаў. Многія не пагаджаліся з такім парадкам выплатаў і нічога ў крамах не набывалі. Утвораную пры гэтым запазычанасць бухгальтэрыі калгасаў у справаздачныя дакумэнты не заносілі.
Каля паловы работнікаў гарадзенскай трыкатажнай фабрыкі «Вясёлка» ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў вымушаных прастоях з выплатай 2/3 заробнае платы. Як паведаміла старшыня прафкаму прадпрыемства Яўгіньня Фядосік, з пачатку году фабрыка працуе ў асноўным па заказах насельніцтва. З 111 чалавек тут занята ня больш 40. Астатнія знаходзяцца ў вымушаным прастоі з захаваньнем 2/3 заробнае платы, што складае каля 20 тысячаў рублёў.
Расейскі газавы канцэрн і падкантрольная яму кампанія Latvijas Gaze заключылі дамову аб пастаўках газу да 2015 г. Пра гэта Baltenergy паведаміў прэс-сакратар латвійскай газавай кампаніі Вінсэнт Мкарыс. Напэўна адной з умоваў такой дамовы было будаўніцтва станцыі ўліку на мяжы Латвіі й Літвы, што дазволіць літоўскай кампаніі Lietuvos Dijos, акцыянэрам якога хутка стане "Газпром", зімой атрымоўваць газ з разьмешчанага ў Латвіі падземнага сховішча.