Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыпыненыя газэты ў пошуках «электронных чытачоў»
11:05, 28/08/2003, Мухамэд Мукадам, Al-Hayat.

Тыдзень таму ў Альжыры было прыпыненае выданьне галоўных незалежных газэтаў, аднак іх зьнікненьне з шапікаў дала прэсе нечаканую магчымасьць атрымаць новую аўдыторыю. Урад вырашыў спыніць друкаваньне незалежных газэтаў Le Matin, Le Soir d`Algerie, L`Expression, а также арабамоўнай Errai. У канцы мінулага тыдня газэты El-Khabar і Liberte разьлічыліся зь дзяржаўнымі друкарнямі і зноў сталі выходзіць.

Незалежныя газэты адмаўляюцца лічыць рашэньне аб прыпыненьні іх выданьня прадыктаваным выключна камэрцыйнымі меркаваньнямі, бо “дамовы з друкарнямі пакідаюць нам два месяцы для ліквідацыі запазычанасьці”, заявіў адзін з чальцоў кіраўніцтва газэты El-Khabar.

Большасьць газэтаў, згаданых ва ўказе, зьвярнуліся да “электроннай аўдыторыі”, якая стала чытаць іх у інтэрнэт-кавярнях.

У той час як штотыднёвік Le Soir d`Algerie абмяжоўваецца навінамі палітычнага жыцьця, газэта Le Matin засяроджвае ўвагу на праблемах прэсы і сталай пагрозе свабодзе слова ў краіне.

Так, галоўны рэдактар Le Soir d`Algerie Бадр ад-Дзін Муна піша, што "такая сытуацыя стала для нас звычайнай, бо ўсе кабінэты па чарзе закрывалі нас па розных прычынах”. Аднак, адзначае ён, да такога становішча “не прывыклі маладыя журналісты, якія прыйшлі ў газэту нядаўна”.

Штотыднёвік Errai, які яго праціўнікі далучаюць да ісляміцкіх выданьняў і, у прыватнасьці, зьвязваюць з Іслямскім фронтам уратаваньня, абраў іншы мэтад – расклейку. Кожны дзень гэтая газэта, якая выдаецца ў горадзе Аране (450 км на захад ад сталіцы краіны), вывешвае свае галоўныя палосы на фасаднай сьцяне Дому друку і яго аддзяленьняў у правінцыях, каб публіка магла чытаць яе артыкулы, якія сталі “трывожыць улады”, як выказаўся адзін зь вядомых палітычных камэнтатараў Errai Джамаль Лааллямі.

А вось газэта Liberte, якая аднавіла выданьне пасьля сплаты пазыкі ў памеры 17 млрд сантымаў (2,18 млн даляраў), скарысталася іншым мэтадам. Зь мінулага чацьвярга гэты штотыднёвік публікуе дзьве паласы з Le Matin і Le Soir d`Algerie з артыкуламі, у якіх кртыкуецца прэзыдэнт краіны Абдэльазіз Бутефліка і міністар унутраных справаў Язід Зархуні – летась адна з уплывовых фігур у службе ваеннай выведкі.

Што тычыцца газэты L`Expression, якая ў апошні час стала праводзіць лінію, незалежную ад атачэньня прэзыдэнта, то яна абрала тактыку публікацыі заяваў і зваротаў да грамадзкасьці, каб прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў. У гэтых заявах яна крытыкавала рашэньне ўладаў паслаць у рэдакцыю падаткавых інспэктараў з мэтай спагнаньня новых штрафаў, якія могуць зашкодзіць аднаўленьню яе выхаду ў сьвет. А газэта Le Matin, якая цалкам разьлічылася зь дзяржаўнымі друкарнямі і сплаціла 13 млрд сантымаў, скардзіцца на "правакацыі" адносна яе з боку міністра ўнутраных справаў Язіда Захруні. Учора газэта аб’явіла, што органы бясьпекі замарозілі яе банкаўскія рахункі.

Пераклад: Инопресса.Ру

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: