Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фраймут Дувэ: «Я мушу сам вызначаць, калі мне наведваць тую ці іншую краіну АБСЭ»
11:13, 28/08/2003, Радыё Свабода

Афіцыйны прадстаўнік АБСЭ ў справах прэсы Фраймут Дувэ, якому Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовілася выдаць візу ў Менск на 1-2 верасьня, расцэньвае свае шанцы на сёлетнюю паездку ў Беларусь як мінімальныя. У эксклюзіўным інтэрвію спадар Дувэ паведаміў, што адрозна ад Беларусі, усе іншыя сябры АБСЭ пакідаюць яму права самому вырашаць, калі яму варта наведваць тую ці іншую краіну.

-- Спадар Дувэ, у тлумачэньні АБСЭ адносна скасаваньня вашай паездкі прыводзяцца хутчэй тэхнічныя прычыны: маўляў, ваш бок просіць пра візы на адзін тэрмін, а беларускі бок няспынна прапануе перанесьці візыт. Ці толькі паводле гэтай, тэхнічнай прычыны, вашая разьвітальная сустрэча зь беларускімі журналістамі так і не адбудзецца?

-- Я не выключаю, што паездка можа адбыцца, але гэта ўсё ж вельмі малаверагодна. Мой працоўны графік як кіраўніка адпаведнай службы АБСЭ на бліжэйшыя чатыры месяцы вельмі шчыльны. Я мушу наведваць і іншыя краіны-сябры гэтае арганізацыі. Таму я загадзя заплянаваў візыт у Менск на канкрэтныя дні — 1-2 верасьня. Але беларускі бок пачаў цягнуць зь візамі, стаў прапаноўваць перанесьці візыт. Тады я паведаміў, што чакаю іхнага рашэньня з панядзелку па гэтую сераду, аднак гэтага рашэньня так і не атрымаў.

-- Вашае меркаваньне, чаго дамагаўся беларускі бок, калі прапанаваў Вам і вашай памочніцы прыехаць пазьней?

-- Яны хацелі, каб у мяне адбылася сустрэча з урадам, якую яны самі зьбіраліся арганізаваць. Але ж я не зьяўляюся партнэрам ураду. У маёй кампэтэнцыі — наведаньне краіны, сустрэчы і размовы з журналістамі. Гэтае правіла распаўсюджваецца і на ўсе астатнія 54 краіны. Я мушу рабіць даклады, справаздачы. І на гэта ня трэба нейкіх дазволаў урадаў. Я сам мушу вырашаць, калі мне трэба быць там.

-- Але, як Вы самі лічыце, беларускі бок зараз штосьці мае супраць Вас асабіста або супраць АБСЭ?

-- Вядома, што ў Менску нашую структуру ня надта любяць. Але ж яны самі двойчы выбіралі мяне, працягвалі мой мандат. Таму яны й мусілі прымаць маю крытыку адносна сытуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі і рэагаваць на яе. Дарэчы, рэакцыя была заўсёды фармальнай, яны заўсёды спазьняліся зь ёй і пісалі так: вы ня маеце рацыі, спадар Дуве. У сваю чаргу, я ніколі не хаваў сваё расчараваньне ў зьвязку з тым разьвіцьцём, якое мае месца ў Беларусі цягам 6-ці апошніх гадоў. У Беларусі вельмі добрая журналісцкая супольнасьць. Той ціск, які робіць рэжым на незалежныя СМІ, нэгатыўна адбіваецца на агульным журналісцкім прафэсіяналізьме, аднак гэты ціск робіцца ўсё большым.

-- На вашую думку, застаецца чакаць яшчэ большага пагаршэньня?

-- Я думаю, што ўся Эўропа — ЭЗ, РЭ, АБСЭ дый асобныя краіны — Францыя і Нямеччына - мусяць растлумачыць Беларусі, каб яна ў зьвязку з пашырэньнем ЭЗ усьвядоміла сваё месца памежнай дзяржавы, тое, што геаграфічна яна ў Эўропе, аднак палітычна ўяўляе сабой адміністрацыйную дыктатуру. Калі кіраўніцтва краіны не надае гэтаму ўвагі, аднак бальшыня грамадзянаў усьведамляюць сытуацыю, то паміж бакамі могуць паўстаць сур’ёзныя праблемы. Як адказны за справы СМІ, я не камэнтую наступствы такіх праблемаў, аднак праблемы ёсьць вельмі сур’ёзныя.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: