Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Газ у Калінінград пойдзе паўз Беларусь
11:16, 28/08/2003, REGIONS.RU, фотa IREX/Promedia

Расейскі газавы канцэрн і падкантрольная яму кампанія Latvijas Gaze заключылі дамову аб пастаўках газу да 2015 г. Пра гэта Baltenergy паведаміў прэс-сакратар латвійскай газавай кампаніі Вінсэнт Мкарыс. Напэўна адной з умоваў такой дамовы было будаўніцтва станцыі ўліку на мяжы Латвіі й Літвы, што дазволіць літоўскай кампаніі Lietuvos Dijos, акцыянэрам якога хутка стане "Газпром", зімой атрымоўваць газ з разьмешчанага ў Латвіі падземнага сховішча.

Дамовы, па якіх "Газпром" пастаўляе газ у краіны Заходняе Эўропы, разьлічаныя на 15-20 гадоў, што дазваляла расейскай кампаніі гарантаваць сабе фінансавыя патокі, браць крэдыты для павелічэньня здабычы газу і разьвіцьця транспартнай інфраструктуры. З краінамі, якія ўзьніклі на месцы СССР, "Газпром" практыкаваў кароткатэрміновыя дамовы, што было абумоўлена як нізкай дысцыплінай выплатаў, так і магчымасьцю палітычнага ўплыву, якую абясьпечвалі пастаўкі энэргетычнай сыравіны. Аднак у бальшыні краінаў–хранічных даўжнікоў за газ (Беларусі, Украіне, Грузіі) "Газпрому" так да гэтага часу не ўдалося ўзяць пад кантроль мясцовыя газатранспартныя сыстэмы. У той жа час у краінах Балтыі, якія своечасова расплочваюцца за паліва, у час прыватызацыі “Газпром” стаў асноўным акцыянэрам Eesti Gaas і Latvijas Gaze.

Інтрыга прыватызацыі Lietuvos Dijos (LD), што цягнецца ўжо больш за паўгода, заключаецца ў тым, што "Газпром" хацеў бы атрымаць кантрольны пакет акцыяў літоўскай газавай кампаніі, прычым са зніжкай, як адзіны пастаўшчык за газ. Мяркуючы па ўсім, “Газпром” і ўрад Літвы нарэшце знайшлі кампраміс: расейскі канцэрн павялічыў кошт, які ён гатовы заплаціць за пакет акцыяў LD, а Літва гарантавала адмену рэгуляваньня коштаў на газ для буйных спажыўцоў, якім "Газпром" пастаўляе паліва наўпрост.

Паведамленьні аб заключэнні доўгатэрміновай дамовы аб пастаўках газу ў Латвію і аб будаўніцтве станцыі ўліку газу на мяжы Літвы й Латвіі зьвязаныя з прагрэсам у прыватызацыі літоўскай газавай кампаніі. Прымаючы ўдзел у прыбытках газавых кампаніяў суседніх краінаў, "Газпром" можа ня толькі максымальна павялічыць аб’ём паставак газу, але і аптымізаваць іх схему. Летам, калі попыт на газ зьніжаецца, ён будзе закачваць вялікі аб’ём паліва ў Інчукалскае сховішча ў Латвіі, і такім чынам забясьпечваць дадатковым заробкам падкантрольную яму кампанію Latvijas Gaze, а зімой своечасова забясьпечваць у поўным аб’ёме патрэбы ў газе ня толькі краінаў Балтыі, але і Калінінградзкай вобласьці.

Сёньня газ у Літву, а праз яе і ў Калініград, падаецца тразытам па тэрыторыі Беларусі, якая не сьпяшаецца аддаць сваю газатранспартную сетку пад кантроль "Газпрома", апрача таго блага плоціць за газ. Як акцыянэр Lietuvos Dijos «Газпром” умацаваў свае пазыцыі ў Латвіі і ўхваліў (з боку Latvijas Gaze) будаўніцтва вузла ўліку на мяжы, і такім чынам, рэзка зьніжае свваю залежнасьць ад непрадказальнай Беларусі, паведаміў рэсурс OilCapital.ru

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: