Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацькі ліцэістаў будуць судзіцца з урадам
14:38, 28/08/2003

Суд Маскоўскага раёну Менску прыняў на разгляд скаргу бацькоў навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (НДГЛ) аб незаконнасьці пастановы ўраду ад 25 чэрвеня сёлетнега году аб ліквідацыі навучальнай установы.

Як паведаміла БелаПАН намесьнік старшыні камітэту абароны ліцэю Рэгіна Зімніцкая, бацькі ліцэістаў лічаць дзеяньні ўраду неправамоцнымі, якія парушаюць правы бацькоў і іх дзяцей на атрыманьне адукацыі на беларускай мове і патрабуюць адмяніць пастанову ўраду аб ліквідацыі НДГЛ.

"Мы спадзяемся, што за месяц будзе прызначанае першае паседжаньне суда, - сказала яна. – Калі нам удасца адстаяць сваё права ў судовым парадку і будзе адмененая незаконная, безпадстаўная пастанова Савету міністраў, тады навучальная ўстанова застаецца ў сваім ранейшым дзяржаўным статусе. Мы не губляем надзеі, што суд праявіць мужнасьць і адновіць законнасьць”.

У гэтым выпадку, паводле Р.Зімніцкай, НДГЛ вернецца ў свой будынак, разьмешчаны па вул.Кірава,21.

“Калі ж суд не задаволіць наш зыск, тады прыйдзецца афармляць ліцэнзію на дзейнасьць недзяржаўнай навучальнай установы”, -- сказала яна.

Рэгіна Зімніцкая таксама паведаміла, што 28 жніўня адбудзецца апошні перад пачаткам новага навучальнага году бацькоўскі сход, на якім будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка да надыходзячага Дня ведаў. “Мы павінны так яго арганізаваць, каб выключыць любыя правакацыі. Гэты дзень павінны стаць сьвятам для нашых дзяцей, пакрыўджаных ўладамі”, - сказала яна.

Ліцэісты, у сваю чаргу, плянуюць правесьці сёньня ў другой палове дня чарговую акцыю ў падтрымку сваёй навучальнай установы.


ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: