Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі сам вырашае, што патрэбна прадстаўніку АБСЭ 15:10, 28/08/2003
Прадстаўніку АБСЭ па свабодзе СМІ не адмяўлялі ў выдачы візы, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Шупляк. Паводле яго, візыт прадстаўніка структуры Фрэймута Дувэ патрабуе руплівай працы. На думку МЗС, візыт мэтазгодна прымеркаваць да сэмінара па пытаньнях адаптацыі беларускага заканадаўства да эўрапейскіх стандартаў. Ён пройдзе 15 верасьня ў Менску пад эгідай Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Акрамя таго, беларускі “парлямэнт”, які пачне сваю працу 2 верасьня, будзе разглядаць праект закону аб СМІ. МЗС Беларусі мяркуе, што гэтыя падзеі заслугоўваюць увагі Прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, таму прапанавана перанесьці яго візыт у Беларусь на больш позьнія тэрміны.
Нагадаем, што Дувэ меў ужо адну няўдалую спробу прыехаць у Беларусь - яна плянавалася на пачатак 2001 году, затым яе прасілі перанесьці на весну, а пасьля ня выдалі візу памочніку Дувэ.