Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін пайшоў у атаку з адзіным рублём наперавес 15:15, 28/08/2003
Уладзімер Пуцін прапанаваў Аляксандру Лукашэнку ў бліжэйшы час падпісаць пагадненьне аб выкарыстаньні расейскага рубля ў якасьці адзінага законнага выплатанага сродку на тэрытторыі Беларусі. Пра гэта РІА “Новости” паведамілі ў прэс-службе Крамлю.
Кіраўнік расейскае дзяржавы накіраваў да кіраўніка Беларусі пасланьне па пытаньні фармаваньня адзінай эканамічнай прасторы й паглыбленьню працэсу інтэграцыі Расеі й Беларусі, паведамілі ў прэс-службе.
У пасланьні, у прыватнасьці, адзначаецца: “Зараз прынцыпова важна зрабіць далейшыя крокі, якія забясьпечваюць выхад на якасна новы ўзровень інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня”.
Галоўнае значэньне ў гэтым пляне мае рэалізацыя нашай дамоўленасьці аб пераходзе на рубель Расейскай Фэдэрацыі ў якасьці адзінай валюты Расейскай Фэдэрацыі й Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка праекту Пагадненьня аб выкарыстаньні рубля Расейскай Фэдэрацыяй ў якасьці адзінага законага плацёжнага сродку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фактычна завершаная”.
Уладзімер Пуцін прапанаваў ажыцьцявіць падпісаньне гэтага пагадненьня ў бліжэйшы час, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка расейскай дзяржавы.