Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намесьнік міністра прамысловасьці Іван Залатарэвіч, які адказвае ў Мінпраме за ідэалёгію, актыўна праводзіць працу, накіраваную на ліквідацыю прафсаюзу работнікаў радыёэлектронікі (РЭП), паведамілі ў рэспубліканскім савеце прафсаюзу РЭП.
26 жніўня ў Віцебску і 27 жніўня ў Менску Іван Залатарэвіч правёў нарады з дырэктарамі прадпрыемстваў і арганізацыяў радыёэлектроннай прамысловасьці. На іх абмяркоўвалася праблема, як “загнаць” работнікаў галіны ў нядаўна створаны Беларускі прафсаюз работнікаў прамысловасьці. І зрабіць гэта да 4 верасьня. У сваю чаргу, кіраўнікі прадпрыемстваў вымушаныя адкласьці ўбок пытаньні вытворчасьці і, выконваючы гэтае ўказаньне, найстойліва “раіць” старшыням прафкамаў выканаць патрабаваньне Мінпраму. А тым, хто не паслухаецца, не падоўжаць кантракт, не дадуць крэдыт, дашлюць дадатковую праверку, ліквідуюць дзяржзаказ...