Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На «Вясёлцы» нявесела… 11:28, 28/08/2003, www.praca.by
Каля паловы работнікаў гарадзенскай трыкатажнай фабрыкі «Вясёлка» ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў вымушаных прастоях з выплатай 2/3 заробнае платы. Як паведаміла старшыня прафкаму прадпрыемства Яўгіньня Фядосік, з пачатку году фабрыка працуе ў асноўным па заказах насельніцтва. З 111 чалавек тут занята ня больш 40. Астатнія знаходзяцца ў вымушаным прастоі з захаваньнем 2/3 заробнае платы, што складае каля 20 тысячаў рублёў.
“Людзі выжываюць, хто як умее: я, напрыклад, паехала ў вёску да бацькоў, -- кажа Яўгіньня Фядосік. – Большасьць зрабілі тое самае. Горш тым, у каго вёскі няма”.
Прадпрыемства знаходзіцца ў стане крызы ўжо некалькі гадоў, за гэты час па ўласным жаданьні адсюль звольніліся каля сотні работнікаў. З пачатку жніўня на прадпрыемстве новы дырэктар, які абяцае за тры месяцы вывесьці фабрыку з крызы. Ужо атрымана ў крэдыт сыравіна ад Слонімскага й Пінскага прадзільных прадпрыемстваў. З 1 верасьня, паведаміў дырэктар, фабрыка будзе загружаная працай на поўную магутнасьць і ўсе работнікі адазваныя з вымушаных адпачынкаў.