Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У калгасах Бярэзінскага раёну сялянам плоцяць заляжалымі таварамі
11:30, 28/08/2003

Арыгінальны спосаб разьлікаў за здадзенае прыватнымі гаспадаркамі малако знайшлі кіраўнікі асобных калгасаў Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Замест выплатаў наяўнымі грашыма яны практыкавалі так званыя добраахвотна-прымусовыя разьлікі зь людзьмі заляжалымі таварамі зь мяцовых крамаў. Многія не пагаджаліся з такім парадкам выплатаў і нічога ў крамах не набывалі. Утвораную пры гэтым запазычанасць бухгальтэрыі калгасаў у справаздачныя дакумэнты не заносілі.

Работнікі Барысаўскага міжраённага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнага кантролю па Менскай вобласьці выявілі гэтае новаўвядзеньне і зафіксавалі ў раёне запазычанасьць па стану на ліпень у сотні мільёнаў рублёў. Як паведаміла БелаПАН в.а. старшыні гэтай кантрольнай структуры Тацяна Ермакова, выяўленыя і іншыя грубыя парушэньні, датычныя своечасовасьці й парадку выплатаў, скажэньні статыстычнай справаздачнасьці.

Кантралёры накіравалі справаздачу па выніках праверкі ў Бярэзінскі рыйвыканкам, дзе іх запэўнілі, што віноўныя ў скажэньнях справаздачнасьці і несвоечасовых разьліках з насельніцтвам за закупленае малако будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: