Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія вёскі будуць называцца па-беларуску 14:06, 28/08/2003, ЗУБР
Актывісты руху ЗУБР пераназвалі некалькі вёсак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці.
Справа ў тым, што мясцовыя ўлады сталі ставіць на ўездах у вёскі шыльды з расейскімі назвамі. Скарга ад жыхароў гэтых вёсак адразу паступіла ў віцебскую суполку ЗУБРа. Актывісты руху выкапалі слупы ў гэтых месцах, выправілі назвы на беларускія і ўсталявалі іх ізноў. Мясцовыя жыхары паабяцалі і надалей падаваць зубрам інфармацыю, калі такія факты будуць паўтарацца.